Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў на Бераставіччыне

Лента новостей

17 мая на Бераставіччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме: “Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу”.
Члены абласной і раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустракаліся з працоўнымі калектывамі СВК “Малабераставіцкі элітгас”, імя Варанецкага, “Цецяроўка”, ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка”.

Выступаючы перад прысутнымі, дакладчыкі падрабязна расказалі пра асноўныя накірункі развіцця эканомікі Беларусі, якія ў сваім Пасланні назваў Прэзідэнт краіны. Як адзначыў А.Р.Лукашэнка, каб надаць новую якасць усёй эканамічнай дзейнасці, у бліжэйшай перспектыве неабходна засяродзіць намаганні на некалькіх асноўных накірунках. Сярод іх мадэрнізацыя эканомікі, прыцягненне прамых інвестыцый, рост даходаў насельніцтва, павышэнне эфектыўнасці ўпраўлення эканомікай, забеспячэнне стабільнасці беларускага рубля, пашырэнне экспарту, стымуляванне імпартазамяшчэння і эканоміі рэсурсаў, развіццё навукі і інавацый, развіццё аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва жылля. Сярод найважнейшых задач кіраўнік краіны назваў стрымліванне росту цэн і аднаўленне дакрызіснага ўзроўню даходаў насельніцтва.
Пад час сустрэчы слухачы мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх патанні членам інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.На многія адказы былі дадзены адразу. Тыя ж пытанні, што патрабуюць дадатковага вывучэння, будуць у адпаведныя тэрміны разгледжаны.
На здымку: члены раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групы кіраўнік справамі – начальнік упраўлення справамі райвыканкама Т.К.Кажанеўская, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ю.Ю.Шадрын у час сустрэчы з працоўным калектывам ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка”.
Зінаіда САМКОВА,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *