Святочныя мерапрыемствы да Дня маці прайшлі ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

Лента новостей Образование

Сям’я – гэта не толькі каштоўнасць, але і сацыяльная аснова грамадства. Важнае значэнне ў яе станаўленні  маюць жанчыны маці. Яны закладваюць жыццёвыя арыенціры дзецям. Менавіта жанчынам, якія расцяць і выхоўваюць дзяцей, прысвечана свята – Дзень маці. Дзень маці адзначаюць ва ўсіх краінах свету, аднак толькі ў Беларусі  ён супадае з рэлігійным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы (14 кастрычніка).  Ва ўсіх адукацыйных установах праводзяцца святочныя мерапрыемствы на працягу ўсяго тыдня. Не выключэннем стала і наша школа.

Выхаванцы ясляў-сада  падрыхтавалі малюнкі і музычныя прывітанні.     

Хлопчыкі і дзяўчынкі пачатковых класаў зрабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі.

Старшакласнікі  аформілі фотакалажы “Мір пачынаецца з матулі”.

 Усе дзеці рознымі спосабамі і ў розных формах выказалі сваю любоў і ўдзячнасць самаму дарагому чалавеку – маме.

Святлана Мазавецкая, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *