З водарам яблыкаў.Тэматычная праграма для пажылых людзей адбылася ў Масалянскай бібліятэцы

Культура Лента новостей

У філіяле па культурна- дасугавай дзейнасці аг. Масаляны для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” была арганізавана забаўляльная праграма “Маладзільныя яблычкі”.

Спачатку ўдзельнікі сустрэчы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення трох Спасаў – Мядовага, Яблычнага і Арэхавага.

Пажылыя людзі з задавальненнем удзельнічалі ў віктарынах, жартоўных конкурсах, загадвалі жаданні, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Яблычны Спас, гулялі ў “яблычныя” гульні, а таксама з задавальненнем і апетытам пакаштавалі яблыкаў. Вось такая цікавая праграма з водарам яблыкаў прайшла ў аг. Масаляны.

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *