Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

Лента новостей Образование

Хлопцы і дзяўчаты, якім споўнілася 14 гадоў, атрымліваюць свой галоўны жыццёвы дакумент – пашпарт. Яшчэ адной важнай  падзеяй для 14-гадовых падлеткаў   становіцца і  ўручэнне кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Гэта падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі». Кніга «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» — своеасаблівая прэзентацыя нашай Радзімы. У кнізе размешчана інфармацыя пра гісторыю краіны, геральдыку, жывёльны і раслінны свет, нацыянальныя традыцыі. Акрамя таго, у кнізе ёсць мультымедыйныя дадаткі: дыскі з прававой інфармацыяй, музычныя, архітэктурныя і мастацкія шэдэўры Беларусі.

Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» —  універсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме.

22 ліпеня вучаніцы 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Дар’і Сакалоўскай споўнілася 14 гадоў. У гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы ёй была ўручана кніга «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Класны кіраўнік павіншавала Дар’ю з такой значнай падзеяй у жыцці і пажадала быць годнай грамадзянкай сваёй краіны.

Упэўнена, што наша пакаленне з годнасцю пранясе праз усё жыццё ганаровае званне  — грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *