Вучні Вялікабераставіцкай школы атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

Лента новостей

Мінулы чацвер стаў адметным для чатырох вучняў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы — Анастасіі Кавальчук, Вольгі Сак, Святланы Карпук і Аляксандра Сідаркевіча.
15 сакавіка, калі ў нашай краіне адзначаўся Дзень Канстытуцыі і ў рамках акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”, яны атрымалі свой  галоўны дакумент — пашпарт. З гэтай нагоды ў актавай зале школы адбылася невялікая ўрачыстасць, падчас якой старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама Людміла Добка ўручыла падлеткам пашпарты і пажадала быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Прадстаўнік райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” Вольга Марцён уручыла юнакам і дзяўчатам Асноўны Закон краіны —Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь
Прыемным дадаткам да дакумента сталі фотаальбомы “Бераставіца і яе ваколіцы” і кнігі “Я — грамадзянін сваёй краіны”, якія падараваў старшакласнікам галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Бераставіцкага райвыканкама Валянцін Арцюхевіч. Своеасаблівы “наказ” зрабіў падлеткам ветэран і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Якаўлевіч Мешчаня, а вучні і педагогі школы павіншавалі старшакласнікаў канцэртам, падрыхтаваным у якасці падарунка з гэтай урачыстай нагоды.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *