“Мір – вышэйшая каштоўнасць”. Беларускі фонд міру праяўляе клопат аб умацаванні міру, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі

Лента новостей Общественные объединения Общество

Валянцін Арцюхевіч, старшыня Бераставіцкага раённага аддзялення Беларускага фонду міру:

— Ужо амаль  шэсць дзесяцігоддзяў Беларускі фонд міру праяўляе клопат аб умацаванні міру, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі, прапагандуе і ператварае ў жыццё ідэі гуманізму, міласэрнасці і спачування.

Фонд не займаецца камерцыйнай дзейнасцю, не здабывае з сваёй працы якога-небудзь прыбытку і функцыянуе выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняў, накіроўваючы іх на рэалізацыю сваіх праграм і праектаў. А іх у нашай арганізацыі нямала.

Раённая арганізацыя Беларускага фонду міру садзейнічае развіццю спорту і фізкультурна-аздараўленчай работы, стымулюе і падтрымлівае адораных дзяцей і маладыя таленты, аказвае падтрымку інвалідам і ветэранам.

Наладжана цеснае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне са структурнымі падраздзяленнямі раённага выканаўчага камітэта, установамі аховы здароўя і адукацыі, іншымі грамадскімі  аб’яднаннямі. Разам мы правялі  серыю інтэлектуальных гульняў  для аматарскіх каманд і каманд арганізацый Бераставіччыны, два разы на год за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, перамогі ў розных конкурсах і спаборніцтвах лепшыя навучэнцы і студэнты Гродзеншчыны атрымліваюць стыпендыі абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Гэтую ўзнагароду атрымала і немалая колькасць прадстаўнікоў нашага раёна. Я лічу, што гэта выдатная практыка, бо такім чынам Беларускі фонд міру не толькі заахвочвае тых дзяцей, якія дасягнулі значных вынікаў у вучобе і грамадскай дзейнасці, але і стымулюе іх аднагодкаў больш актыўна выяўляць сябе.

Члены раённай арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна,  ва ўсіх выбарчых кампаніях, працуюць  у складзе раённых інфармацыйна- прапагандысцкіх груп.

Не засталася ўбаку наша раённае аддзяленне і ад сёлетняй кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – прадстаўнікі Беларускага фонду міру накіраваны ў склад 13 участковых выбарчых камісій.

Сёння для Беларусі мір – гэта штодзённая рэальнасць.  На нашых вуліцах спакойна, дзеці ходзяць у школу, мы маем магчымасць працаваць. Але мы ведаем, наколькі крохкім можа быць стан міру,    і як ад некалькіх неасцярожных і неабдуманых дзеянняў палітыкаў любая цалкам спакойная і добрая краіна можа ператварыцца ў арэну ўзброенага канфлікту.  Таму тэма захавання міру застаецца актуальнай і патрабуе ад кожнага з нас прыкласці ўсе намаганні, каб зберагчы спакой і згоду ў сваім доме і сваёй краіне, бо мір – гэта вышэйшая каштоўнасць.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *