Вяртлявая чаротаўка – на памятных манетах

Лента новостей Сельское хозяйство

Адна з самых рэдкіх птушак Беларусі – вяртлявая чаротаўка, якая 22 гады таму стала сімвалам грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», упрыгожыла памятныя манеты. Цяпер нумізматы і аматары дзікай прыроды могуць набыць сабе ці на падарунак памятную манету “Заказнік “Званец” з рэльефнай выявай гэтай птушкі, якая корміць сваіх птушанят. Гэта ўжо сёмая манета з серыі “Заказнікі Беларусі”.
Вяртлявая чаротаўка – від, якому пагражае глабальнае знікненне, і ў Беларусі гняздуецца больш за 40% яго сусветнай папуляцыі. Вялікае асаковае балота Званец на Брэстчыне — найважнейшае месца гнездавання гэтай чаротаўкі ў свеце. Тут на балотных выспах батанікі знайшлі і найвялікшыя зараснікі рэдкіх архідэй. Дзякуй беларускім банкірам, якія дапамагаюць прыродаахоўнікам расказваць пра выбітную беларускую прыроду. Гэта дапаможа яе захаваць.На рэверсе манеты выяўлена рэдкая архідэя – “вянерын чаравічак”. Яна, як і вяртлявая чаротаўка, — адметны від заказніка “Званец”.
Срэбная манета мае намінал 20 рублёў, масу 33,63 г, дыяметр 38,61 мм, пробу 925, якасць “пруф” і выпушчаная тыражом 999 штук.
Медна-нікелевая манета мае намінал 1 рубель, масу 13,16 г, дыяметр 32 мм, якасць “пруф-лайк” і выпушчаная тыражом 1999 штук. www.nbrb.by

На Бераставіччыне вяртлявая чаротаўка гняздуецца на балотах паміж вёскамі Грайна і Ярмолічы, якія ствараюць біялагічны заказнік мясцовага значэння “Свіслач”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *