Пархімаўскія школьнікі лета праводзяць з карысцю

Лента новостей Летнее оздоровление Образование

Лета для дзяцей — гэта час не толькі для адпачынку і новых уражанняў, але і перыяд, калі можна зарабіць грошы. Менавіта для такіх актыўных і працавітых дзяцей ствараюць працоўныя месцы прадпрыемствы раёна.

Навучэнцы восьмага, дзявятага класаў Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы з задавальненнем працуюць на палях КСУП “Пархімаўцы”. Яны ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, выконваючы правілы аховы працы і бяспекі. Ім трэба акуратна і ўважліва прыбіраць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур, пустазелле.

– Мы не толькі атрымліваем вопыт працы ў сельскагаспадарчай сферы, але і весела праводзім час, – гаворыць навучэнка Лізавета Найда. – Мы ўдзельнічаем у важнай і карыснай справе, а яшчэ і зарабляем.

Вялікі дзякуй адміністрацыі КСУП “Пархімаўцы” за арганізацыю летняй занятасці навучэнцаў, якая дазваляе ім не толькі зарабіць сумленнай працай грошы, але і выхоўвае пачуццё адказнасці і працавітасці.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 8 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *