Навіны культуры Бераставіччыны

Культура Лента новостей

 

Клуб аматараў музіцыравання – онлайн

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў юбілейны год Перамогі актуальная як ніколі. Ва ўстановах культуры да яе звяртаюцца зноў і зноў пры планаванні разнастайных тэматычных мерапрыемстваў.


Так, чарговае онлайн-пасяджэнне клуба аматараў музіцыравання Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў было прысвечана папулярным песням і мелодыям ваенных гадоў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны лёсы людзей і лёсы песень цесна перапляталіся. Музыка ўздымала настрой, падтрымлівала баявы дух, нагадвала пра дом і любімых. На пасяджэнні адбылося знаёмства з гісторыяй стварэння песень “Катюша”, “Смуглянка”, “В землянке” і іншых. Вучні Юлія Кедзік, Кацярына Заяц, Ксенія Сушко, Антон Бучылка, Анастасія Сталярэўская, Ульяна Сулаўка, Глеб Улейчык, Анастасія Місюля, Мікіта Андрушка выканалі на музычных інструментах і праспявалі любімыя многімі пакаленнямі вакальныя і інструментальныя творы. Выступіў таксама дзіцячы ўзорны хор “Кампанэлі”. Верш пра вайну прачытаў Андрэй Бозыр.

 

Творчасць юных мастакоў

Звычайна напрыканцы навучальнага года ў Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах ладзіліся выставы творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення. Аднак эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы і змяніла фармат правядзення многіх культурна-масавых мерапрыемстваў. Тым не менш, юныя мастакі падзяліліся вынікамі сваёй вучобы і творчай дзейнасці онлайн.


У інтэрнэце прадстаўлены дзве онлайн-выставы творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў і Пагранічнага філіяла пад назвамі “Эцюды з жыцця” і “Наша творчасць”. Экспазіцыі дэманструюць лепшыя работы юных мастакоў, у тым ліку ўдзельнікаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, агульнашкольнага конкурса “Юныя таленты”.
Далучайцеся да прагляду ў інтэрнэце!

Разам – супраць курэння

31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Гэты дзень абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1988 годзе для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы тытунекурэння і рызыкі для здароўя, звязаных з ужываннем тытуню.
Гэтая дата важная для тых, хто змагаецца з курэннем, хоча кінуць згубную звычку, а таксама для тых, хто вядзе здаровы лад жыцця. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага арганізавала віртуальную выставу «Мы супраць курэння!», дзе прадстаўлена літаратура аб негатыўным уздзеянні тытуню і курэння на арганізм чалавека, аб розных спосабах і метадах барацьбы з тытунекурэннем. Кнігі кампетэнтных аўтараў знаёмяць з вопытам людзей, якія кінулі курыць, з уласнымі методыкамі, апрабаванымі на практыцы.

https://drive.google.com/file/d/1B82kAxrZL5wHuLPOGnSAqBVGleOp5w6m/view

 

Творчая майстэрня запрашае

Для творчых асоб, якія любяць ствараць што-небудзь прыгожае сваімі рукамі, работнікі культуры падрыхтавалі чарговыя онлайн-майстар-класы.
Культарганізатар аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алена Міхалевіч прапануе варыянт арыгінальнага ўпрыгожання шклянкі для ручак і алоўкаў.

А мастак музея Вавёркі Наталля Галавач паказвае, як можна хутка і проста зрабіць сувенір з прыроднага матэрыялу ў выглядзе вавёркі – сімвала Бераставіцы.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *