Алена Будніцкая — мудры і дасведчаны педагог

Лента новостей Образование

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага     ясляў-сада — сярэдняй школы, — кампетэнтны і мабільны спецыяліст з выразным веданнем сваёй справы. Гэта чалавек, які здольны кіраваць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за сваіх калегаў. Алена Антонаўна — памочнік для нас, класных кіраўнікоў. Яна творча арганізуе выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, з задачамі і спецыфікай ўстановы, кантралюе і накіроўвае культурна-масавую, пазакласную і фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць, курыруе пытанні прафарыентацыі і органаў вучнёўскага самакіравання, ажыццяўляе арганізацыю гуртковай работы. У любы час яна здольная аказаць кваліфікаваную метадычную дапамогу, прычым, не толькі    сваім веданнем і ўменнем, але і добрым словам і стаўленнем.

А ў асяроддзі, дзе ўсім камфортна, нараджаюцца новыя педагагічныя ідэі, загараюцца новыя зоркі сярод педагогаў і зорачкі сярод выхаванцаў. Установа развіваецца, а педагогі і навучэнцы не спыняюцца на дасягнутым,    умела дэманструюць свой пазітыўны вопыт на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях: 2018 год — 76, 2019 год – 47, 2020 год — 49 прызавых месцаў.

За апошнія два гады Аленай Антонаўнай былі падрыхтаваныя пераможцы рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Шляхам добрых спраў” (Дыплом I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), абласных этапаў конкурсу турыстычных праектаў “Я запрашаю вас на малую радзіму” і конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай тэматыкі “Празрыстыя хвалі Нарачы”, а таксама VI-й адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”.

Алена Антонаўна — гэта настаўнік настаўнікаў па праблемах выхавання, пасярэднік паміж навукай і практыкай, разумны стратэг, таленавіты арганізатар, метадыст, псіхолаг і аналітык.  Гэта спецыяліст, які добрасумленна выконвае сваю працу, вучыць і вучыцца, валодае ўсімі сакрэтамі сваёй прафесіі і  шчыра дзяліцца імі са сваімі калегамі і навучэнцамі.

Іна Лебядзевіч, кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў  Макараўскага     ясляў-сада — сярэдняй школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *