Мы памятаем, мы ганарымся. Вучні сярэдняй школы аг. Пагранічны прынялі ўдзел у юбілейных мерапрыемствах да Дня Перамогі

80 лет Великой Победы Лента новостей Образование

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, якая стала для нашага пакалення ўжо далёкай гісторыяй, — гэта не толькі хронікі і летапісы, гэта яе гістарычныя ўрокі, якія ўвабралі ў сябе сацыяльны вопыт мінулага і памкненне ў сучаснасць і будучыню. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі  звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, але памятаюць і ўшаноўваюць подзвіг народа юныя грамадзяне з сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны.

Адлюстраваць сваё стаўленне да подзвігу людзей, якія заваявалі Перамогу, перадаць эстафету памяці, навучэнцы школы змаглі, прыняўшы ўдзел у раённым арт-праекце “30 дзён да пераможнага мая”. Піянеры складалі вершы салдатам Перамогі, стваралі віншавальный паштоўкі да Дня Перамогі, калажы на тэму “Сувязь пакаленняў”, малявалі малюнкі  на ваенную тэматыку. Творчыя работы сталі часцінкай адной вялікай калектыўна-творчай справы  «Палатна Пераможнага мая», як сімвала падзякі і павагі ад маладога пакалення ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх мужнасць, гераізм, вернасць сваёй зямлі і народу.

Не менш займальнай і важнай  была творчая майстэрня па вырабу вянкоў,  якая праходзіла ў межах Усебеларускага фестывалю-конкурсу “Вянок славы”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні натхнёна працавалі над вырабам вянкоў ў гонар салдат Перамогі. Зробленыя вянкі і кветкі піянеры ўсклалі да помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам, ушанаваўшы памяць герояў.

Напярэдадні Дня Перамогі члены атрада юных сяброў пагранічнікаў “Зорка” прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе-акцыі «Кветкі Перамогі». Старшакласнікі самі зрабілі  “Гірлянду Перамогі”, якую, як даніна павагі тым, хто цаной уласнага жыцця падарыў цяперашняму пакаленню жыццё і будучыню, усклалі ля помніка воінам у вёсцы Цецяроўка. А піянеры зрабілі “Букет ветэрану” з кветак, якія прынеслі з дому.

Рабяты з  атрада «Патрыёты» піянерскай дружыны імя Іллі Анохіна прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Ліст ветэрану», прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі віншавальныя паштоўкі для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Андрэевіча Шкулепы.  Навучэнцы выкарыстоўвалі аўтарскія паштоўкі, распрацаваныя на аснове малюнкаў пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу “Салют Перамогі!”, якія дапоўнілі сваімі пажаданнямі, вершамі ветэрану.

8 мая атрад піянераў прыняў удзел у Рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Салдаты перамогі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з кветкамі і віншавальнымі паштоўкамі адправіліся ў госці да ветэрана. Павел Андрэевіч быў ведьмі рады цёплым словам і падарункам, зробленым рукамі дзяцей. А навучэцы былі рады словам падзякі і салодкім пачастункам ад ветэрана.

Таццяна Паланейчык,

намеснік дырэктара па выхаваўчай працы сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *