«Лікуй, пераможная вясна!»: далучайцеся да святочнага онлайн-канцэрта, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі ( + відэа)

Актуально Великая Победа Культура Лента новостей

Паважаныя жыхары Бераставіччыны! Нягледзячы на ​​абмежавальныя мерапрыемствы, вы маеце магчымасць далучыцца да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Работнікі культуры раёна аб’ядналіся, каб падрыхтаваць святочны онлайн-канцэрт «Лікуй, пераможная вясна!».

Не выходзячы з дому, можна паглядзець выступленні артыстаў і калектываў Бераставіччыны, якія запісалі на відэа вакальныя і інструментальныя нумары. У праграме – папулярныя ваенныя і патрыятычныя песні, якія сталі неад’емнай часткай святочных урачыстасцей.

Онлайн-канцэрт «Лікуй, пераможная вясна!» – гэта даніна памяці і павагі ўсім, хто падарыў нам мір і свабоду, унёс свой уклад у набліжэнне Вялікай Перамогі. Удзельнікі канцэрта, гледзячы ў аб’ектыў камеры, пастараліся данесці свае эмоцыі і суперажыванні да гледачоў.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *