«Юныя таленты» Бераставіччыны: вызначаны чарговыя пераможцы

Актуально Лента новостей

Штогод “раёнка” знаёміць чытачоў з творчымі дасягненнямі вучняў школ мастацтваў, якія яны дэмаструюць падчас традыцыйнага конкурсу “Юныя таленты”. Нядаўна конкурс адбыўся ў чарговы раз і, як адзначыла старшыня журы, дырэктар Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Баер, узровень выканальніцкага майстэрства яго юных удзельнікаў прыкметна ўзрос.Сёлета ў конкурсе “Юныя таленты” прынялі ўдзел 45 навучэнцаў раёна. Добра паказалі сябе вучні з гарпасёлка Вераніка Сунелік, Вольга Карпач, Надзея Рыгосік, Яўгеній Зенчык, Арцём Нікан, Карына Качанава, Антон Сарока, Анастасія Янучак і Віялета Шыдлоўская, а таксама Кірыл Панасевіч і Руслан Хлебнікаў з Малой Бераставіцы, Мікіта Рыгосік з Пагранічнага, Раман Пыжыў з Алекшыц, Івона Ігнатовіч, Анастасія Мартыш і Кацярына Болбат з Макараўцаў. А пераможцамі конкурсу сталі: у малодшай узроставай групе Ксенія Карпач (1 месца), Арцём Грамыка (2-е месца), Дар’я Атарык (3-е месца); у старшай групе—Валерыя Канаева (1-е месца), Марыя Яхантава (2-е месца) і Дар’я Кіган (3-е месца). Сярод юных мастакоў вызначыліся Дар’я Гардзейчык (1-е месца), Вадзім Карпуць (2-е месца) і Алена Заенчукоўская (3-е месца). Усе яны ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *