Другое месца ў абласным конкурсе «Піянер года»

Лента новостей

Абласны конкурс “Піянер года – 2012” прайшоў 21 лютага ў Гродне. Бераставіцкіх піянераў на ім прадставіў Коля Прыходзька з Алекшыцкай СШ, пераможца раённага этапу конкурсу, і яго група падтрымкі: Ксенія Камяк, Серафім Гмір, Аляксандра Латош, Аляксей Прыходзька, Валерыя Курак і Раман Пыжыў. Яны дапамаглі найбольш поўна раскрыць асобу і характар свайго лідара ў конкурсе “Самапрэзентацыя”, дзе віталася калектыўнае выступленне. Менавіта пра падтрымку сяброў, сям’і і гаварыў Коля ў сваім выступленні. А яшчэ падкрэсліў, што спрыяльны ўплыў на развіццё яго лідарскіх якасцей аказвае і сяброўскі калектыў класа, і неардынарны калектыў педагогаў, і ўдзел у агітбрыгадзе “Пульс”.
У астатніх конкурсах (“Піянер-рынг”, “Конкурс аратарскага майстэрства” і “Відэаролік аб дзейнасці сваёй піянер-скай дружыны”) Коля выступаў ужо самастойна, разлічваючы толькі на свае сілы. І гэта яму ўдалося няблага: па выніках ўсяго конкурсу алекшыцкі піянер-лідар заняў ганаровае другое месца.
Уручаючы грамату і падарунак, начальнік аддзела па справах моладзі аблвыканкама Леанід Гошка адзначыў і добрае выступленне самога Мікалая, і наогул пахваліў Алекшыцкую школу, якая ўжо стала вядомая сваімі добрымі традыцыямі і ў вобласці, і ў рэспубліцы.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *