Зрабілі выбар на карысць арміі

Лента новостей

Быць абаронцам Айчыны — удзел кожнага мужчыны. І вельмі ганарова зрабіць гэты абавязак справай усяго свайго жыцця. Менавіта аб гэтым гаварылі прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і афіцэры часці Заходняга аператыўнага камандавання падчас прафарыентацыйнай сустрэчы з выпускнікамі Вялікабераставіцкай і Малабераставіцкай СШ, якая была арганізавана Бераставіцкім раённым ваенным камісарыятам 17 лютага.
А вось адзінаццацікласнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы Івана Сідарке-віча і Віталія Дудко (на здымку ў цэнтры) пераконваць у гэтым зусім не спатрэбілася: яны ўжо канчаткова вызначыліся з выбарам будучай прафесіі і актыўна рыхтуюцца да паступлення ў Ваенную акадэмію.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *