«Разумны погляд на смецце». Экалагічная акцыя прайшла ў Пархімаўскім яслях-садзе – базавай  школе

Лента новостей Образование

У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай  школе прайшла школьная экалагічная акцыя «Разумны погляд на смецце». Навучэнцы наведалі лес паблізу аграгарадка Пархімаўцы. Мерапрыемства насіла не толькі экалагічны, але і выхаваўчы характар.

Пасля зімы ў лясах і месцах адпачынку, якімі так багаты наш раён, на жаль, застаецца нямала смецця. У гэтым плане культура паводзін некаторых грамадзян пакідае жадаць лепшага. На дапамогу прыродзе і работнікам лясной гаспадаркi прыйшлі школьнікі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі 5, 6 і 8 класаў займаліся ачысткай лесу ад бытавога смецця, прыбіралі несанкцыянаваныя звалкі. Асаблівасцю акцыі стала павышаная ўвага яе ўдзельнікаў да лясоў, якія найбольш актыўна наведваюцца людзьмі і прымыкаюць да населеных пунктаў.

Удзел у падобных мерапрыемствах, безумоўна, спрыяе павышэнню экалагічнай культуры школьнікаў, ды і пачынаць прывіваць беражлівыя адносіны да прыроды трэба са школьных гадоў. А для падтрымання парадку ў лесе неабходна не так ужо і шмат: не пакідаць пасля сябе паперу, пластыкавыя бутэлькі, шкло і іншыя прадметы, тым больш, што зоны адпачынку абсталююцца кантэйнерамі для збору смецця. Падтрымліваючы чысціню, мы захоўваем нашага зялёнага сябра, які шчодра адорвае нас сваімі багаццямі. Ды і адпачынак на ўлонні прыроды, шпацыр па лесе — гэта, перш за ўсё, свежае чыстае паветра, бадзёрасць і здароўе, заспакаенне для душы, выдатны настрой.

Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ, класны кіраўнік 5 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай  школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *