Беларускія лялькі–вачэй не адвесці!

Лента новостей

На гэтым тыдні пасля працоўнага дня я зайшла ў магазін “Прамтавары №2” Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў цэнтры Бераставіцы. Скажу шчыра, я не збіралася купляць ляльку, але вока літаральна прыцягнула адна, такая прыгожая, з мілым тварыкам! Якраз для маёй унучкі. Я падышла бліжэй і ўбачыла, што каштуе яна па сённяшніх мерках не вельмі дорага – 71 тысячу. А побач стаяла падобная, з невялікімі адрозненнямі, кітайская, але ў тры разы даражэй – за 228 тысяч 150 рублёў. Хачу адзначыць, што выбар лялек, вырабленых ПУП “Світанак” ААТ “Актамир”, тут багаты. Вельмі прыгожыя, можна выбраць на любы густ. Але нават самая дарагая айчынная лялька ўсё ж каштуе амаль на 100 тысяч танней, чым кітайская.
Прадаўцы Аксана Качан і Галіна Зіновік з задавальненнем далучыліся да майго меркавання. Павінен быць выбар, здаровая канкурэнцыя. Мы параўналі лялькі. Можаце і вы параўнаць – вось яны, на здымку. Злева, у большай каробцы, кітайская за 228 тысяч, тры астатнія – беларускія. Жанчыны прыйшлі да высновы, што і машынкі нашы беларускія лепшыя. У іх больш функцый, яны больш развіваюць пры гульнях.
Можна дадаць, што багаты выбар айчынных цацак у г. п.В.Бераставіца таксама ў магазіне “Детский мир». Купляйце беларускае, падтрымлівайце сваіх вытворцаў!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *