На экскурсію з “ЛорыСтур”

Лента новостей

Са снежня мінулага года ў нашым раёне распачаў сваю работу філіял прыватнага унітарнага прадпрыемства “ЛорыСтур” г.Масты. З яго адкрыццём бераставічане атрымалі магчымасць карыстацца турыстычнымі паслугамі, як кажуць, на месцы, не выязджаючы за афармленнем заявак у Гродна ці, скажам, у Ваўкавыск. Заказаць экскурсійны тур, у тым ліку і калектыўны, цяпер стала намнога зручней і аператыўней. Што прапануе сёння         турагенцтва, якія экскурсіі і паездкі былі арганізаваны летам? Пра гэта мая размова з прадстаўніком філіяла Таццянай Станкевіч:
— Лета—час водпускаў і доўгачаканага адпачынку. Як вы лічыце, што значыць добра адпачыць?
— На маю думку, добра адпачыць—гэта значыць адчуць сябе энергічным і         поўным сіл. І зусім не важна, адпачываеце вы на моры, на дачы ці ў адметных куточках Беларусі, галоўнае, каб адпачынак быў актыўным, яркім і цешыў уражаннямі і ўспамінамі яшчэ цэлы год.
— Як “ЛорыСтур” можа дапамагчы ў гэтым жыхарам нашага раёна?
— Як паказвае практыка, найбольшай папулярнасцю ў бераставічан пакуль што карыстаюцца калектыўныя туры   аднаго  дня.   Наша           турагенцтва прапануе экскурсійныя паездкі, якія знаёмяць з гераічным мінулым, шматвяковай гісторыяй, звычаямі і традыцыямі Беларусі, непаўторным абліччам беларускіх гарадоў, цудоўнай прыродай нацыянальных паркаў. Жыхары раёна і працоўныя калектывы з нашай дапамогай могуць наведаць музеі Брэста і Мінска, помнікі і палацы Міра і Нясвіжа, храмы Жыровічаў, а таксама аквапаркі ў Азёрах, Гродна і шмат іншых адметных мясцін. Упэўнена, што гэтыя экскурсіі     пакінуць у адпачываючых прыемныя ўражанні. Ёсць варыянты адпачынку за мяжой і на курортах Крыма ў залежнасці ад індывідуальных запытаў насельніцтва. Напрыклад, якраз цяпер для дзяцей арганізуецца паездка ў Балгарыю на два тыдні.
— Колькі экскурсій было ўжо арганізавана ў летні   перыяд?
— Адбылося шэсць экскурсійных паездак. Яны былі арганізаваны як для працоўных калектываў, так і  для  школьнікаў Кватарскай і Алекшыцкай школ. Гэта туры ў Брэст, Жыровічы, Каробчыцы і іншыя.
— Куды трэба звяртацца за больш падрабязнай інфармацыяй па пытаннях арганізацыі экскурсій ці набыцця пуцёвак?
— Філіял прыватнага унітарнага прадпрыемства “ЛорыСтур” у г.п.В.Бераставіца размешчаны па адрасу:               вул.Леніна, д.11 (стары будынак райвыканкама). Звяртайцеся па тэл.2-10-90. Мы дапаможам зрабіць ваш адпачынак прыемным і карысным.
— Дзякуй за гутарку.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *