Мова і моладзь. Старадварэцкія школьнікі — аб важнасці ведання роднай мовы

Лента новостей Образование

Прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы, а адгалоскі яго яшчэ гучаць. Давайце разам з вамі паслухаем, што гавораць вучні 9 класа Старадварэцкага  ясляў-сада-базавай школы аб гэтым дні.

— Размаўляць на беларускай мове цэлы дзень – гэта так незвычайна і так цікава! Нязвыкла чуць мову ад усіх нашых вучняў. Яшчэ раз упэўніліся, што мова беларуская – мілагучная! – дзеляцца ўражаннямі Наталля Дабрыагло і Дар’я Гудач.

— Мне спадабалася  перакладаць словы з рускай мовы на беларускую, я даведаўся шмат новых беларускіх слоў, - гаворыць  Арцём Вінаградаў.

— Еднасць усіх вучняў, настаўнікаў, усіх работнікаў школы – гэта як еднасць усяго народа, прыемна было адчуваць сябе яго часткай,  спяшаюцца выказацца Паліна Пучок і Алена Альховік.

Вераніка Кавальчук як прэзідэнт школы падводзіць вынікі:

— Мне найбольш спадабалася акцыя “Чытаем разам па-беларуску”, разам з настаўнікамі мы вывучылі і расказалі  для нашых школьнікаў верш  Пімена Панчанкі  “Родная мова”. Алена Уладзіміраўна Фрыдэль вельмі хутка зрабіла фільм, які будзе захоўвацца ў школе, яго можна будзе перагледзець яшчэ не раз, таму што там ёсць самыя важныя словы для цябе, для мяне і для нас:

Ці плачу я, ці пяю?..

Восень. На вуліцы цёмна…

Пакіньце мне мову маю,

Пакіньце жыццё мне!

Аксана Дзямідзік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Старадварэцкага  ясляў-сада-базавай школы

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *