Гучныя чытанні – для масалянскіх садкоўцаў

Лента новостей Образование

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі Ірына Канеўская наведала выхаванцаў мясцовай дашкольнай установы і правяла для іх гучныя чытанні “Твае першыя кніжкі”.

Дзеці з цікавасцю паслухалі казкі на беларускай мове. Амаль усё ім было зразумела, таму што ў сем’ях у большай ці ў меншай ступені, але ўсё ж размаўляюць па-беларуску. Самая мілагучная, пяшчотная, багатая, жывая, напоўненая вялікім шэрагам эпітэтаў і характарыстык, беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі. А пачынаць, безумоўна, трэба з маленства.

Да друку падрыхтавала Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *