Зрабі крок да роднай мовы. У сярэдняй школе аграгарадка Пагранічны прайшоў Тыдзень беларускай мовы

Лента новостей Образование

У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Сярод  гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

З 17 па 21 лютага ў нашай установе адукацыі праходзіў тыдзень роднай мовы пад дэвізам “Зрабі крок да роднай мовы”. Кожны дзень праходзілі мерапрыемсты ў якіх прымалі ўдзел не толькі вучні, але і настаўнікі, працаўнікі школы, бацькі.

У панядзелак адбылася сустрэча вучняў з з самабытным беларускім паэтам Прынёманскага краю, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Пятровічам Іваноўскім. Мікалай Пятровіч пазнаёміў вучняў з гісторыяй сям’і Іваноўскіх. Расказаў, што ў яго сям’і таленавітымі былі і дзядуля, і бацька, і маці, і брат. Пасля Мікалай Пятровіч чытаў свае вершы пра родную мову, малую радзіму, адказваў на пытанні вучняў.

На працягу тыдня ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.  Навучэнцы  5-11 класаў дэманстравалі  свае веды ў інтэлектуальнай гульні “Нам дасталася спадчына”, моўным турніры “Давайце вучыцца мове роднай”, лінгвістычным турніры “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”.  Школьнікі не толькі вусна адказвалі на прапанаваныя пытанні па многіх раздзелах беларускай мовы, але і выконвалі пісьмовыя заданні. Удзельнікі рэдагавалі тэксты, дапісвалі прыказкі, падбіралі сінонімы да запазычаных слоў і інш. Не засталіся без справы і балельшчыкі, якія не толькі падтрымлівалі ўдзельнікаў, але і прыносілі сваім камандам дадатковыя балы.

Вучні пачатковых класаў з цівасцю  выконвалі праванаваныя заданні ў ходзе квэста “Лепшы знаўца роднай мовы”.  У чацвер усе жадаючыя вучні паспрабавалі свае веды ў конкурсе “Буслік-2020”.

У пятніцу, непасрэдна ў Дзень роднай мовы,  навучэнцы 6, 9 і 11 класаў  прынялі ўдзел у агульнанацыянальным дыктанце, прысвечаным 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў рамках акцыі “Беларусь памятае”. А педагагічныя работнікі, бацькі ўдзельнічалі ў Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі напісалі дыктант “Праўда-памяць”, які потым самі праверылі.  Акрамя таго, у Дзень роднай мовы былі падведзены вынікі флаер-фэста «У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…». На перапынку паміж урокамі адбылася прэзентацыя інфармацыйных лістовак выкананых вучнямі 5-9 класаў. Найбольш змятоўнымі, яркімі атрымаліся флаеры ў вучняў 7а класа.

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей.

Таццяна Паланейчык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы аг. Пагранічный



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *