Лялькі з “Бабулінага куфэрка”

Актуально Лента новостей

"Дамавічок"

Чарговая выстава дэкаратыўна — прыкладной творчасці навучэнцаў гурткоў прайшла ў Бераставіцкім цэнтры дзіцячай творчасці. На гэты раз яна праводзілася ў рамках раённага этапу абласнога конкурсу творчых работ “Бабулін куфэрак”.

Цудоўныя лялькі, прадстаўленыя на выставе, якія гурткоўцы зрабілі сваімі рукамі, выглядалі сапраўды як узятыя з бабулінага куфэрка, настолькі дасканала былі перададзены традыцыі народнага мастацтва, адчувалася, што перад тым, як узяцца за стварэнне лялек, навучэнцы гурткоў пазнаёміліся з вытокамі роднай культуры, з традыцыйнымі тэхнікамі дэкаратыўна – прыкладной творчасці.

"Лялька Яніна"

Конкурс “Бабулін куфэрак” праводзіўся на працягу студзеня, за гэты час было створана нямала цікавых работ, не толькі лялькі, але і іншыя цацкі, прадметы ўпрыгожання інтэр’еру з розных матэрыялаў, лепшыя з іх можна было ўбачыць на выставе.

Пераможцамі раённага этапу журы прызнала 3 лялькі: “Дамавічок” (калектыўная работа гуртка “Умелыя ручкі” Пархімаўскай БШ, кіраўнікі Г.У.Арцюхевіч і С.М.Лысевіч), “Лялька Яніна” (выканала Анастасія Галавач, гурток “Арабескі” ЦДТ, кіраўнік Н.Р.Галавач) і “Рачная німфа” (работа Паліны Цан, гурток “Бацік” Малабераставіцкай СШ, кіраўнік А.У.Мацейка).

"Рачная німфа"

Творчыя работы пераможцаў раённага этапу накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *