Бераставіцкі “Віртуоз”: сустрэча аднадумцаў

Лента новостей

Члены аматарскага творчага аб’яднання гітарыстаў “Віртуоз”, нядаўна створанага пры аддзеле па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры, сабраліся на сваё другое пасяджэнне, каб адзначыць гадавіну з дня нараджэння знакамітага паэта-песенніка, барда Уладзіміра Высоцкага.
Ідэя збірацца разам і дзяліцца з аднадумцамі сваім захапленнем і творчымі дасягненнямі была ўспрынята мясцовымі аматарамі гітары пазітыўна. Гітара—інструмент адметны. І галоўная яе асаблівасць—гэта здольнасць ствараць атмасферу шчырасці, цеплыні, сяброўства і яднання душ. Усё гэта адчулі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання падчас сустрэчы. На высокай эмацыянальнай хвалі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Ни единою строчкой не лгу…” , прысвечаная Уладзіміру Высоцкаму. Усе прысутныя пагадзіліся, што творчасць гэтага вядомага і любімага многімі барда аказала значны ўплыў і на іх жаданне ўзяць у рукі гітару. На працягу вечара гучалі песні Высоцкага, удзельнікі аб’яднання дзяліліся сваімі ўражаннямі аб творчасці паэта-песенніка…
Пасяджэнні аматарскага творчага аб’яднання гітарыстаў “Віртуоз”, якім, дарэчы, кіруе аўтар і выканаўца Сяргей Хілюта, будуць праходзіць кожную апошнюю суботу месяца. РДК запрашае ўсіх жадаючых у клуб гітарыстаў на сустрэчу з аўтарскай песняй!

Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *