Юныя чытачы аграгарадка Алекшыцы пабывалі ў краязныўчым падарожжы

Культура Лента новостей

У пятніцу, 7 лютага, у Алекшыцкай сельскай бібліятэцы адбылося краязнаўчае падарожжа пад назвай “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Мерапрыемства арганізавана ў рамках праграмы “Беларусь турыстычная”.

Паколькі сёлета працягваецца Год малой радзімы, было вырашана пазнаёміць школьнікаў  з адметнымі мясцінамі Бераставіччыны.  Ім было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадаць краязнаўчую крыжаванку, прачытаць вершы пра Беларусь і Вялікую Бераставіцу.

Юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Году малой радзімы, на якой прадстаўлены раздзелы: “Бераставіччына – цудоўная кветка вянка Беларусі” і “Турыстычныя маршруты Гродзенскай вобласці”.

Падобныя мерапрыемствы краязнаўчага напрамку ставяць перад сабой мэту пашырыць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну беларускага народа, выхаваць патрыятызм і пачуццё гонару за Радзіму, паважлівыя адносіны да яе.

Вольга Барысевіч, загадчык філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, бібліятэкар Зоя Хлебнікава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *