Мінуў год: якія маем паказчыкі?

Лента новостей Местная власть

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў вынікі работы ўсіх суб’ектаў гаспадарання раёна ў 2011 годзе і задачы на 2012-ы. З інфармацыяй выступіла намеснік старшыні райвыканкама А.А.Заміроўская.
Мінулы год стаў першым годам у рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гады. Вынікі, якія былі дасягнуты ў пачатку, у многім будуць вызначаць выкананне асноўных паказчыкаў развіцця на бліжэйшую пяцігодку.
У 2011 годзе работа Бераставіцкага райвыканкама, усіх суб’ектаў гаспадарання была накіравана на паляпшэнне якасных паказчыкаў развіцця, паляпшэнне фінансавага стану арганізацый.
У выніку прынятых мер з 15 даведзеных прагнозных паказчыкаў было забяспечана выкананне па 11. Выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі па знешнім гандлі таварамі і паслугамі. За мінулы год аб’ём экспарту тавараў па раёне дасягнуў 14,8 млн. долараў ЗША, тэмп росту склаў 124%. Па- ранейшаму, асноўным прадпрыемствам-экспарцёрам застаецца Бераставіцкі масласырзавод, удзельная вага якога ў агульным аб’ёме экспарту складае 97,2%.
У 2011 годзе ўпершыню ажыццяўляліся экспартныя пастаўкі індывідуальных прадпрымальніку, якія склалі 88 тыс. долараў ЗША.
Экспарт паслуг арганізацый раёна склаў 1,1 млн. долараў ЗША, тэмп росту – 124%, што адпавядае даведзенаму прагнознаму паказчыку.
У 2,3 разы павялічыўся імпарт тавараў і склаў 1,8 млн. долараў ЗША. Галоўнай задачай у развіцці экспартнага патэнцыялу ў 2012 годзе павінна стаць расшырэнне геаграфіі экспартных паставак, рэалізацыя прадукцыі па больш выгаднай цане.
Для дасягнення мэт і задач Дырэктывы №3 у раёне ў мінулым годзе рэалізоўвалася праграма па энергазберажэнні. З улікам выкананых энергазберагаючых мерапрыемстваў мэтавы паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 9% пры даведзеным прагнозным паказчыку мінус 6%. Перарасход паліўна-энергетычных рэсурсаў дапушчаны СВК “Пархімаўцы”, а СВП “АграМір” не дасягнуты прагнозны паказчык па энергазберажэнні.
Выкарыстанне мясцовых відаў паліва (МВП) і другасных энергарэсурсаў за 2011 год склала 5312 т.у.т. і павялічылася ў параўнанні з 2010 годам на 17,9%. Не выканана заданне па ўдзельнай вазе МВП у кацельна-пячным паліве раёна: 37,7% пры заданні 43,2%. На гэты год галоўнай задачай праграмы па энергазберажэнні стане забеспячэнне даведзенага паказчыка ў памеры мінус 5%, а дасягненне долі МВП у памеры 53,9%.
У эканоміку галін народнай гаспадаркі раёна было прыцягнута 129,9 млрд.руб. інвестыцый у асноўны капітал. Тэмп росту інвестыцый склаў 111%. Не дасягнуты ўзровень і не забяспечана выкананне графіка па прыцягненні інвестыцый ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка”, СВП “АграМір”, ААТ “Бераставіцкая ПМК 141”, ААТ “Бераставіцкая птушкафабрыка”, ГРУП “УКБ Бераставіцкага райвыканкама”. У 2011 годзе не забяспечана выкананне прагнознага паказчыка па прыцягненні замежных інвестыцый на чыстай аснове ў памеры 10,4 млн. долараў ЗША.
На асобым кантролі ў райвыканкаме знаходзіцца выкананне ўмоў заключаных інвестыцыйных дагавораў паміж суб’ектамі інвестыцыйнай дзейнасці і Гро-дзенскім аблвыканкамам. Адзін інвестыцыйны праект быў ужо рэалізаваны (будаўніцтва магазіна ў аг.Масаляны), а па двух дагаворах работы яшчэ не пачыналіся.
Прамысловымі прадпрыемствамі ў мінулым годзе былі прыняты меры па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці, зніжэнні запасаў гатовай прадукцыі на складах, што дазволіла забяспечыць выкананне паказчыкаў бізнес-планаў развіцця на 2011 год. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 94,3 млрд.руб. Тэмп росту забяспечаны на 115,9% пры заданні 117%. У 2012 годзе аб’ём прамысловай вытворчасці па раёне павінен павялічыцца на 10%.
За мінулы год праз усе каналы рэалізацыі было прададзена тавараў на 168,3 млрд.руб. Тэмп росту склаў 103,7% пры заданні 112%. Тавараабарот прадпрыемстваў рознічнага гандлю склаў 144,4 млрдр.руб. (106,2% да ўзроўню 2010 г.).
Не забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па аб’ёмах рознічнага тавараабароту Бераставіцкім філіялам аблспажыўтаварыства — 102,7% пры прагнозе 110%. Страты склалі 3,1 млрд. руб. Зніжана ўдзельная вага спажыўкааперацыі ў агульным аб’ёме тавараабароту раёна з 32% да 30,6%. Не забяспечана філіялам і выкананне прагнознага паказчыка па аб’ёме рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання – 106,7% пры прагнозе 112%.
Аб’ём рэалізацыі платных паслуг павялічыўся на 36,6% у фактычных цэнах і склаў 16,2 млрд. руб.
Не дасягнуты ўзровень 2010 года па аб’ёму рэалізацыі платных паслуг ДРБУ 160, СВП “АграМір”, УА “Малабераставіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй перапрацоўчай прамысловасці”.
Бытавых паслуг аказана насельніцтву на 4 млрд. руб. Тэмп росту склаў 122,5% пры заданні 113,5%. Бераставіцкім УКП бытавога абслугоўвання насельніцтва за 2011 год аказана бытавых паслуг на суму 684,9 млн. руб., у т.л. у селькай мясцовасці – 482,4 млн. руб. Тэмп росту забяспечаны на 111,9% пры паказчыку бізнес-плана 110,5%. На аднаго жыхара аказана бытавых паслуг на 39198 руб. пры заданні 29500 руб.
Сярэднемесячная заработная плата па раёне за 11 месяцаў 2011 года склала 1545,4 тыс. руб. Заданне па росце зарплаты забяспечана на 128,8%.
Колькасць занятых у эканоміцы склала 8048 чалавек пры даведзеным заданні 8227 чалавек. Узровень беспрацоўя склаў 0,5% (прагноз – 0,9%).
За 11 месяцаў мінулага года ўсе суб’ёкты гаспадарання забяспечылі бясстратную работу. Атрымана 74,7 млрд.руб. чыстага прыбытку ( у 1,6 разы больш, чым у 2010 г.).
Рэнтабельнасць продажу арганізацыямі раёна павялічылася да ўзроўню 2010 года на 4,8% і склала 17,3%.
Дэбіторская запазычанасць з пачатку года павялічылася на 95% і склала 3,5 млрд. руб. Крэдыторская запазычанасць скарацілася на 23,3% і склала 7,5 млрд. руб.
З мэтай выканання праграмы па паляпшэнні ўмоў аховы працы на 2011-2015 гады, прафілактыкі і зніжэння вытворчага траўматызму ў мінулым годзе былі праведзены праверкі ў 35 арганізацыях раёна.
На працягу 2011 года на аўкцыёнах былі прададзены 4 аб’екты нерухомасці камунальнай уласнасці раёна і 4 знесены.
Па абмеркаваным пытанні прынята адпаведнае рашэнне.
Зінаіда САМКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *