8 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

Лента новостей

Паважаныя работнікі культуры!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні  з прафесійным святам!
Культура — гэта найважнейшая частка нашага жыцця. Яна адлюстроўвае ўсё самае лепшае, увасабляе запаветныя імкнення і жадання, дапамагае быць годнымі высокага звання чалавека. 
Работнікі ўстаноў культуры, самадзейныя творчыя калектывы раёна прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Пра гэта сведчаць творчыя і прафесійныя поспехі, перамогі на абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах, фестывалях і выставах, шматлікія культурна-забаўляльныя мерапрыемствы для жыхароў Бераставіччыны. 
Упэўнены, што работнікі культуры раёна будуць заўсёды працаваць з поўнай аддачай, дарыць людзям радасць зносін з выдатным.
Жадаем усім творчых поспехаў, натхнення, ажыццяўлення самых смелых ідэй і праектаў. Добрага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту.

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *