7 января — Рождество Христово

Актуально Лента новостей

Дорогие
берестовичане!

Искренне и сердечно поздравляем вас с Рождеством Христовым.
Этот праздник наполняет душу самыми светлыми чувствами. Он несет с собой тепло, любовь, добро и милосердие, которыми хочется поделиться с близкими и незнакомыми людьми, чтобы мир вокруг нас стал лучше.
В преддверии великого рождественского праздника примите искренние пожелания крепкого здоровья, мира, счастья и добра! Пусть он принесет в каждый дом духовный свет и радость, а весь год пройдет под знаком благополучия.

Берестовицкий
районный
исполнительный
комитет
Берестовицкий
районный
Совет депутатов

***

Дарагія браты і сёстры!

Віншуем усіх вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова. Кожны год у гэтыя зімовыя дні мы адзначаем прыход у свет Збавіцеля. І кожны год мы спрабуем асэнсаваць веліч гэтай падзеі, якая перакрочвае межы часу, і мы не толькі ўспамінаем Нараджэнне Хрыста — мы зноў і зноў сустракаем з’яўленне Бога ў гэтым свеце. Такой ёсць наша вера. Вера ў Бога, няспынна прысутнага сярод нас — сёння ўжо не ў выглядзе чалавека, але які, дзякуючы таму, што калісьці нарадзіўся як Чалавек, прагне заставацца з намі і ў нас. Мы — Яго Святыня. Нашае цела — Ягоны Храм, а душа — Яго Уласнасць.
Ці памятаем мы пра гэта сёння, калі столькі клопатаў паглынае наш час, а страх і непакой перапаўняюць душу? Ці стукаючыся сёння ў нашае сэрца праз сумленне, Божы Сын можа разлічваць на невялікі куток з халоднай падлогай, як у тым віфліемскім хляве? І няхай не будзе для нас перашкодай той факт, што нашае сэрца яшчэ не такое чыстае і ўтульнае. Хрыстос не прыйшоў, каб судзіць ці абвінавачваць нас. Ён прыйшоў ратаваць. Нам трэба толькі паверыць у Яго бязмежную Міласэрнасць, у Яго вялікую Любоў, дзякуючы якой яшчэ існуе гэты свет. Гэта вельмі важна – ведаць, што ты ніколі не застаешся адзін, што жыццё тваё заўсёды мае сэнс, што пакінуты, хворы ці састарэлы ты заўсёды Камусьці патрэбны. І што твае праблемы – гэта ўжо не твае, але Таго, хто прыйшоў, каб аддаць за цябе Сваё жыццё. І калі знойдзецца Божаму Слову месца ў сэрцы чалавека, як калісьці ў віфліемскім хляве, тады будуць у нас трывалыя сем’і, цвярозыя бацькі, сумленныя кіраўнікі, самаадданыя настаўнікі, адказныя ўрачы, а ў свеце не будзе больш войнаў і голаду. Радасці,святла і супакою ад Нованароджанага Збавіцеля. Няхай гэта радасць жыцця, радасць кожнаму новаму дню, падоранаму Госпадам, напаўняе нашы сэрцы ў гэтыя святочныя дні і натхняе нас любіць усіх так, як вучыў нас уцелясніўшыся Сын Божы. Са святам!
Святары Бераставіцкай акругі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *