11 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Лента новостей

1348694168-naszepiaseczno-iv-festiwal-musica-classica-w-piasecznieШаноўныя работнікі  і ветэраны сферы культуры!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Заўсёды яркія, творчыя, ініцыятыўныя, Вы з любоўю і натхненнем прыўносіце ў жыццё людзей святочныя фарбы, захоўваеце адметнасць і самабытнасць беларускай культуры.
Словы глыбокай ўдзячнасці бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам школы мастацтва, ветэранам культуры за самаадданую працу, павагу да Радзімы і яе спадчыны. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах жыве на Бераставіччыне і служыць бераставічанам.
Жадаем Вам здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў, невычарапльнай энергіі, аптымізму і творчага натхнення ў нялёгкай, але такой патрэбнай працы на карысць роднаму краю! Міру і дабрабыту Вам і Вашым сем’ям!

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *