3 ліпеня гасцінная Бераставіччына запрашае на Вялікае свята краіны ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — “Табе, Беларусь, нашы праца і песні!”

Лента новостей

Паважаныя жыхары і госці Гродзеншчыны!
3 ліпеня, гасцінная Бераставіччына запрашае на Вялікае свята краіны ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь —
“Табе, Беларусь, нашы праца і песні!”
З 10.00 да 19.00 – работа гасцінных пляцовак працоўных калектываў Бераставіччыны, на якіх Вас чакае сапраўдае святочнае відовішча;
10.30.- 11.00. – урачыстае адкрыццё свята “Табе, Беларусь, наша праца і песня!” , ўшанаванне лепшых працаўнікоў раёна.
11.00. – 12.20. – канцэрт арт-групы “Беларусы”
На працягу свята будуць працаваць шыкоўныя выставы вырабаў народных умельцаў і мастакоў, выставы дасягненняў сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі і эксклюзіўных узораў тэхнікі былых часоў.

19.30. – 20.45. — прыгожым падарунакам для жыхароў і гасцей свята будзе канцэрт зоркі расійскай эстрады Таццяны Аўсіенка
21.00. — 22.00. — канцэрт зоркі беларускай эстрады Ларысы Грыбалёвай
22.00. — 23.55. – адкрытая дыскатэка з лазерным шоу “Са святам цябе, Беларусь!”
23.55. — 24.00. – святочная акцыя “Спяём Гімн разам!”
24.00. — велічны фейерверк у гонар людзей працы, галоўнага свята нашай краіны!
3 ліпеня гасцінная Бераставітчына запрашае ўсіх на свята!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *