27 сакавіка – Міжнародны дзень тэатра

Лента новостей

1396606434_3Міжнародны дзень тэатра – гэта не проста прафесійнае свята майстроў сцэны, але і свята акцёраў-аматараў тэатральнага жанру, мільёнаў неабыякавых гледачоў. У гэты дзень ва ўсіх тэатрах свету паказваюць лепшыя спектаклі і тэатральныя пастаноўкі.
У Бераставіцкім раёне тэатральны жанр прадстаўляюць народны тэатр “Магія ігры” (рэжысёр Марына Хамяня) Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны драматычны калектыў “Вяскоўцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы (кіраўнік Валянціна Шыш) і ўзорны маладзёжны тэатральны калектыў “Сонейка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.М.Бераставіца (кіраўнік Любоў Валейка).
Да Міжнароднага дня тэатра калектывы рыхтуюць тэатралізаваныя прадстаўленні, з якімі выступяць перад гледачамі. Дарэчы, гэты дзень – яшчэ адна цудоўная магчымасць усім жадаючым далучыцца да вялікага мастацтва, калі не ў якасці акцёра, то хаця б як глядач.
Святлана ГАНЧАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *