22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Лента новостей

1 2 3 422 чэрвеня – асаблівая дата ў гісторыі нашай краіны. 74 гады таму пачалася самая кровапралітная вайна ХХ стагоддзя. Беларусь першай прыняла на сябе ўдар фашыстаў. Кожны трэці яе жыхар не вярнуўся з франтоў, быў закатаваны ў канцлагерах, загінуў у тыле.
У панядзелак, з 9.00 да 10.00 гадзін раніцы, у г.п.В.Бераставіца адбылося ўскладанне жывых кветак да помнікаў воіну-вызваліцелю (на здымку) і Смуткуючай Маці, а таксама да брацкай магілы па вул.Чкалава. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў гарпасёлка і ўдзячныя жыхары аддалі даніну глыбокай павагі і памяці загінуўшым у гады вайны землякам і тым, хто аддаў сваё жыццё, вызваляючы ад ворагу Бераставіччыну.
Адзначаючы Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, мы не забываем, што гэта трагедыя не адышла ў мінулае, яна звернута ў сучаснасць і вучыць нас берагчы мір. Доўг сучасных пакаленняў – не дапусціць яе паўтарэння, зрабіць усё, каб атмасфера добрасуседства, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі стала адзінай магчымай у адносінах паміж людзьмі і дзяржавамі.
У гэты дзень мы яшчэ раз шчыра дзякуем нашым ветэранам за мір і свабоду, за іх салдацкі і чалавечы подзвіг. Нашчадкі ніколі не забудуць ахвяр той страшнай вайны.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *