15 верасня — Дзень бібліятэк

Актуально Лента новостей

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Бібліятэка, як чысты выток і старажытная скарбніца мудрасці, дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных ведаў, зберагчы для нашчадкаў тую ніць, якая звязвае з мінулым, дае ўпэўнены арыенцір на будучае.
Творчы пошук, захапленне сваёй справай, працаздольнасць, адказнасць — характэрныя рысы работнікаў бібліятэк.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць вам за плённую крапатлівую працу, за прыгажосць і духоўнасць, якія вы дарыце людзям.
Жадаем і надалей поспехаў ва ўсіх справах, узаемаразумення з чытачамі, здароўя, дабрабыту, асабістага шчасця, здзяйснення ўсіх мар і надзей.
Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *