15 верасня – Дзень бібліятэк

Лента новостей

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Бібліятэка, як чысты выток і старажытная скарбніца мудрасці, дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных ведаў, зберагчы для нашчадкаў мінулае і дае ўпэўнены арыенцір на будучае.
Углядаючыся ў шматвяковую гісторыю Беларусі, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі – асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі – у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.
Творчы пошук, захапленне сваёй справай, працаздольнасць, адказнасць – характэрныя рысы работнікаў бібліятэк Бераставіцкага раёна.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць Вам за плённую крапатлівую працу, якая заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах.
Жадаем усім моцнага зда­роўя, дабрабыту, творчых дасяг­ненняў.
Бераставіцкі раённы
выканаўчы камітэт
Бераставіцкі раённы
Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *