І без імпартнай тэхнікі вынікі выдатныя

Лента новостей

Сяўбу ў гэтым годзе ў РУСП “Масаляны” пачалі раней, чым у мінулым. Стаўку тут робяць на сумленныя адносіны да працы людзей і на строгае захаванне сучасных тэхналогій. Тэхніку добра даглядаюць, а яна на сяўбе ў гэтай гаспадарцы ўся айчынная – трактары МТЗ і лідскія сеялкі. Захопліваюць яны па 6 метраў, і нараканняў на іх няма. Ды і запчасткі да айчыннай тэхнікі таннейшыя, чым да імпартнай. Таму галоўнае, па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” Уладзіміра Вайцюка, адносіны чалавека да даручанай справы. Калі тэхніка ў добрых руках, яна і служыць доўга, і аддачу дае належную.
РУСП “Масаляны” ў лідарах па сяўбе. Тут пераходзяць ужо на другую яе палову. На апрацоўцы глебы, а да гэтага і рамонце тэхнікі з самага лепшага боку паказалі сябе механізатары Віктар Карпук, Аляксандр Сак, Юрый Калюта, Анатоль Дзяк. Да даручанай справы яны заўсёды ставяцца з адказнасцю, дапамагаюць адзін аднаму, стараюцца, каб работа ішла зладжана. На падкормцы азімых добра працуе механізатар Войцех Пляўга.
Не менш за 30 чалавек кожны дзень збіраюць камяні, каб не ламалася тэхніка, а 7 з іх– столінцы. У мінулым годзе яны прыязджалі ў РУСП “Масаляны” капаць бульбу, і ім тут спадабалася. Спадабаліся і яны мясцоваму кіраўніцтву, таму і запрасілі іх зноў “на заробкі”.
На ўнясенні мінеральных угнаенняў былі задзейнічаны механізатары Аляксандр Іваноўскі і Алег Гольцаў, на падкормцы азімых Юрый Шляхтун. Работа механізатараў якасная. А Аляксандр Іваноўскі ўжо сее цукровыя буракі. Юрый Навагродскі і Дзмітрый Данільчык заняты на сяўбе ячменю і пшаніцы. Кукурузу на зерне сее Аляксандр Гарбачык.
На здымках: Войцех Пляўга, Юрый Навагродскі, Дзмітрый Данільчык.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *