Інтэрнэт да паслуг вяскоўцаў

Лента новостей

Васьмідзесяцігадовая жыхарка аднаго з аграгарадкоў раёна размаўляе са сваімі ўнукамі, якія жывуць за многа тысяч кіламетраў, з дапамогай…Інтэрнэту. І дзіву даецца: “Калісьці, маладою, і ў сне не магла сасніць такое. Каб хто з дзяўчат, калі разам пралі пры лямпах кудзелю, сказаў, што сяду ў старасці каля камп’ютэра і буду не толькі гаварыць з дзецьмі-ўнукамі, а і бачыць іх на экране, я толькі пасмя-ялася б. А во, сяджу. З’ездзіць у госці не давялося, але цяпер бачу, як яны там жывуць, якая абстаноўка ў кватэры.
Пачынаючы размову з начальнікам раённага вузла электрычнай сувязі М.М.Жлабовічам аб выкананні калектывам сацыяльных стандартаў, я найперш і пацікавілася, якімі тэмпамі ўкараняюцца ў нас новыя тэхналогіі і паслугі.
— Пачну з таго, што ў Беларусі, увогуле, ажыццяўляецца пераход ад электрычных лінейна-кабельных збудаванняў сувязі да аптычных. Гэта робіцца таму, што заканчваецца тэрмін эксплуатацыі пракладзеных электрычных кабеляў, ды яны і маральна састарэлі, паколькі тэлекамунікацыйныя тэхналогіі не стаяць на месцы, расце пакупная здольнасць насельніцтва, павышаецца яго цікаўнасць да сучасных паслуг “Белтэлекама”. І выкарыстанне менавіта аптычнага валакна становіцца адзіным правільным рашэннем для аператараў. Такое валакно ў шмат разоў пераўзыходзіць традыцыйныя сродкі сувязі.
Дык вось, у нашым раёне работа па замене кабеляў вядзецца даўно. І зроблена ўжо вельмі многа: аптова-валаконны кабель падведзены да ўсіх АТС, акрамя тых, што знаходзяцца ў вёсках Грыца-вічы і Паплаўцы. А гэта значыць, што пераважная большасць жыхароў нашых аграгарадкоў можа карыстацца доступам у Інтэрнэт, паслугамі інтэрактыўнага тэлебачання.
— Думаю, і жыхарам названых населеных пунктаў было б цікава ведаць, калі ж і яны змогуць мець такі доступ.
— Пракладка кабелю па гэтых напрамках будзе весціся ў наступным годзе. Аўтаматычныя аналагавыя тэлефонныя станцыі тут таксама заменім на электронныя. Так што тут палепшыцца, па-першае, якасць тэлефоннай сувязі, а па-другое, мясцовым абанентам бу-дзе даступны шырокі спектр новых паслуг.
— Апошні аб’ект, дзе праводзілася мадэрнізацыя – АТС аграгарадка Кватары?
— Так, цяпер тут таксама элек-тронная тэлефонная станцыя. І ўжо сёння паслугамі інтэрактыўнага тэлебачання карыстаецца 55 абанентаў, восем–высокахуткасным Інтэрнэтам, у наяўнасці тут ёсць яшчэ 56 свабодных партоў.
А ўвогуле, сёння ў раёне 700 карыстальнікаў ZALA (інтэрактыўнага тэлебачання) і 885 – Інтэрнэта Byfly. Безумоўна, такі шырокі спектр сучасных паслуг пакуль не можам прадстаўляць усім жыхарам нават там, дзе ёсць электронныя АТС: некаторыя сродкі сувязі вычарпалі свой рэсурс, не адпавядаюць сучасным нормам. Цяпер праводзіцца аналіз стану гэтых ліній з наступнай іх мадэрнізацыяй.
— Мікалай Мікалаевіч, а як выконваюцца сацыяльныя стандарты па забеспячэнні насель-ніцтва тэлефоннай сувяззю?
— Не толькі выконваюцца, але і перавыконваюцца. Так, пры нарматыве 28,5 тэлефонных апаратаў у разліку на 100 чалавек гэты паказчык складае ў раёне 47 (пры сярэднеабласным 44,1). У гэтым годзе будзе ўстаноўлена 140 тэлефонаў у гарадскім пасёлку і 170 – у сельскай мясцовасці. Сёння ў нашага насельніцтва ўжо 7900 тэлефонаў.
— Ці ёсць чарга на ўстаноўку іх?
— Справа абстаіць такім чынам: усе заяўкі, пададзеныя да 1 сту-дзеня 2010 года, сёлета выкананы, а ўсім тым, хто падаў заяўку ў бягучым годзе, тэлефоны будуць устаноўлены на працягу 2011-га. Такое патрабаванне па ўсёй рэспубліцы, і мы яго выконваем.
— У гэтыя дні ў Мінску, на праходзячым Усебеларускім народным сходзе, абмяркоўваецца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У сферы развіцця паслуг галоўнай задачай з’яўляецца далейшае забеспячэнне насельніцтва як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці высакаякаснымі сучаснымі паслугамі па даступных цэнах.
Ставяцца канкрэтныя задачы і перад сувяззю.
— Так, да канца пяцігодкі прадугледжана ўкараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій у розных сферах, што дазволіць значна павысіць прадукцыйнасць працы і якасць жыцця насельніцтва. Над гэтым будзе працаваць і наш калектыў. Пашыраць спектр паслуг, прадастаўляць іх якасна і на сучасным узроўні – гэта важна. Увогуле, сітуацыя апошнім часам карэнным чынам мяняецца, як таго і патрабуюць умовы рынкавай эканомікі: цяпер мы самі выходзім да насельніцтва з прапановамі. А ў рамках праводзімых рэкламных акцый паслугі аказваюцца за паўцаны, некаторыя – як цяпер, па падключэнні інтэрактыўнага тэлебачання па тарыфным плане “Прэм’ера”,–бясплатна.
Марыя ДРАПЕЗА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *