Як рыхтуемся да адпачынку на вадаёмах?

Лента новостей

На Бераставіччыне леташні купальны сезон не прынёс, на шчасце, ахвяр на вадзе. Несумненна, гэтаму паспрыялі і тыя ўвага і клопат, што надаваліся раённай уладай і мясцовай арганізацыяй дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” на выкананне комплексу мер па зніжэнні гібелі людзей на водах на 2011 – 2015 гг. У канцы красавіка раённы выканаўчы камітэт зноў разгледзеў гэтае пытанне. Адзначалася, што раённая арганізацыя «Таварыства выратавання на водах», якую ўзначальвае Мікалай Станкевіч, сёлета яшчэ больш актывізавала прафілактычную і тлумачальную работу сярод насельніцтва. Прачытана 37 лекцый, праведзена 116 гутарак, прадэманстравана 24 дакументальных кінафільма, размовы з людзьмі вяліся і праз раённыя сродкі масавай інфармацыі.
Рашэннем райвыканкама быў зацверджаны таксама комплекс мер па развіцці і даабсталяванні ў 2013 годзе пляжаў на водных аб’ектах Бераставіччыны. Што мяркуецца зрабіць да купальнага сезона? Пра гэта мы і гутарым сёння з Мікалаем Станкевічам.
– Вырашана звярнуцца з просьбай да шэрагу прадпрыемстваў раёна дапамагчы добра­ўпарадкаваць пляж каля вёскі Івашкаўцы, – кажа Мікалай Канстанцінавіч. – Так, у ачыстцы вада­лазамі акваторыі дна вадаёма спадзяемся на садзейнічанне ААТ “Малочны Мір”, а ў падсыпцы пляжа пяском, пафарбоўцы на ім лавачак, ценевых павецяў, раздзявалак, пясочніц і і г.д. – яшчэ і на дапамогу гэтаму прадпрыемству з боку СВП «АграМір». Разлічваем на штомесячнае грэйдзіраванне пад’язных шляхаў да пляжа сіламі ДЭУ-52 і падвозцы пяску – ДРБУ-160. Пра падкошванне травы на пляжы і чысціню на ім паклапоціцца РУП ЖКГ. А пра ўмовы адпачынку на вадаёме ў аграгарадку “Алекшыцы” – мясцовы сельгаскааператыў. Малабераставіцкаму ліцэю і РУСП “Масаляны”, у сувязі з непрыгоднасцю для адпачынку арэндуемых імі водных аб’ектаў, рэкамендавана ўстанавіць папераджальныя таблічкі “Купанне забаронена!”
– У мінулым годзе адпачываючыя наракалі, што на пляжы каля Івашкаўцаў не было выязнога гандлю. Ці прадугледжваецца ён сёлета?
– Так, рашэннем райвыканкама прадугледжана, што такую паслугу прадаставіць філіял аблспажыўтаварыства. Пра санітарны парадак і правапарадак у месцах адпачынку будуць клапаціцца ДУ “Бераставіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама.
Кантроль за матэрыяльна-тэхнічным і інфармацыйным забеспячэннем месцаў адпачынку, абследаваннем і ачысткай акваторыі дна возера ўскладзены на раённую арганізацыю РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах”.
– Як будзе арганізавана работа выратавальнага паста на перыяд купальнага сезону?
– У буднія дні пост будзе працаваць з дзесяці гадзін раніцы да дзевяці гадзін вечара, а ў выхадныя – з дзесяці гадзін раніцы і да дзесяці вечара. Хачу, карыстаючыся выпадкам, звярнуцца да жыхароў раёна з просьбай: будзьце самі асцярожныя на вадаёме і кантралюйце адпачынак на пляжы сваіх дзяцей. Вада бяспечнасці не даруе.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *