Юнакі з гімназіі п.Пагранічны прынялі ўдзел у абласным злёце патрыятычных клубаў

Лента новостей Общество

У традыцыйным адкрытым абласным злёце патрыятычных клубаў, які праходзіў 3-5 лістапада на базе в/ч 5522 г.Гродна, наш раён прадставіла каманда з гімназіі п.Пагранічны.
Удзел у такога роду мерапрыемствах дае магчымасць юнакам не проста пазнаёміцца з умовамі службы і быту салдат, але і паспрабаваць свае сілы ў ваеннай службе.
Падцягванне, паласа перашкод, агляд строю і песні, спаборніцтвы па плаванню, стральбе, кіданню гранаты, зборцы і разборцы аўтамата, медыка-санітарнай падрыхтоўцы і шмат іншага – тры дні злёту былі насычаны разнастайнымі конкурсамі.
І хоць у агульным заліку каманда з гімназіі не заняла прызавых месцаў, тым не менш, яна аказалася лепшай па медыка-санітарнай падрыхтоўцы (1-е месца), няблага выступілі нашы юнакі ў падцягванні і кіданні гранаты (5-е і 7-е месцы).
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *