Этнакуткі ствараюцца ва ўстановах клубнага тыпу Бераставіччыны

Лента новостей

1Грэбень, саднік, прасніца, калаўрот, пасяк, пранік, посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі і шмат іншых рэчаў, якія ўжывалі нашы продкі ў сваім побыце, цяпер можна ўбачыць у этнакутках філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў Кватары і Алекшыцы Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Іх адкрыццё стала вынікам збору і афармлення матэрыялаў рэгіянальнай народнай культуры – дзейнасці па захаванні народнай спадчыны, якой у апошнія гады надаецца значная ўвага.

– Этнаграфічныя даследаванні і вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці заўсёды з’яўлялася адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў клубнага тыпу, – расказвае дырэктар Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алена Місюля. – І сёння не ў меньшай ступені работнікі культуры 2 img_0277 img_0287 img_3809_ img_3810інадаюць увагу адраджэнню і захаванню беларускіх каляндарна-абрадавых свят, фальклорнай песеннай спадчыны, забытых промыслаў і народных рамёстваў. На працягу апошніх некалькіх гадоў праводзілася работа па даследаванні лакальных культур рэгіёна, у прыватнасці, падрабязна былі вывучаны асаблівасці ручнікоў. А сёння акцэнт робіцца на тое, каб назапашаныя матэрыялы і прадметы народнай культуры больш актыўна выкарыстоўваць у практыцы работы філіялаў. У тым ліку і праз стварэнне этнакуткоў, дзе наглядна можна пазнаёміцца з традыцыйнай культурай і жыццём нашых продкаў.
Гэта пытанне, дарэчы, разглядалася на абласным семінары-практыкуме спецыялістаў па фальклору і кіраўнікоў фальклорных калектываў Гродзеншчыны пад назвай “Рэгіянальная народная культура: выяўленне, захаванне і трансляцыя ў сучаснае асяроддзе”, які праводзілі нядаўна спецыялісты абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
– На семінары абмяркоўваўся перспектыўны спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, вырашаліся праблемы сістэматызацыі і ўліку прадметаў народнай творчасці ў клубных установах, – расказвае метадыст па фальклору і этнаграфіі Леанід Панасевіч. – Пры адкрыцці этнакуткоў у Кватарах і Алекшыцах мы таксама сур’ёзна падышлі да афармлення адпаведнай дакументацыі – былі заведзены журналы наведванняў этнакуткоў, кнігі ўліку прадметаў, якія ў іх знаходзяцца, на кожны прадмет аформлены пашпарт, зроблены эцікетаж. Дзякуй і мясцовым жыхарам, якія дапамагалі работнікам філіялаў у зборы побытавых прадметаў для этнакуткоў. Гэта яднае вяскоўцаў у справе захавання спадчыны сваёй мясцовасці, умацоўвае пераемнасць пакаленняў.
Асноўная мэта стварэння этнічных куткоў – выхаванне любові да роднага краю, да сваіх каранёў. Асабліва важна гэта для падрастаючага пакалення, якое павінна вывучаць гісторыю сваёй радзімы, беражліва і паважліва ставіцца да памяці продкаў.
– Мы маем намер праз этна­куткі паказаць самабытнасць і ўнікальнасць старадаўняга побыту і культурных традыцый, якія панавалі ў той ці іншай мясцовасці, – гаворыць Леанід Міхайлавіч. – Плануецца, што этнакуткі не будуць несці толькі функцыю музейных экспанатаў, а стануць “жывымі” цэнтрамі, якія будуць задзейнічаны ў мерапрыемствах фальклорнага і абрадавага характару.
Стварэнне этнакуткоў у Кватарах і Алекшыцах – гэта толькі пачатак. Падобная работа будзе працягвацца і ў іншых клубных установах.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *