«Школа Активного Гражданина»: в учреждениях образования Берестовитчины проходит единый информационный день

Лента новостей Образование Общественные объединения

26 марта   в Кваторском яслях – саду – базовой школе прошло заседание  информационно-образовательного проекта Школа Активного Гражданина по теме: «Мы – граждане мирной и созидательной страны». На мероприятие была приглашена Анна Прибушаускас, начальник управления по юридической работе, обращениям граждан и юридических лиц Берестовицкого райисполкома.

 В ходе ШАГа 1 «МЫ УЗНАЁМ» классный руководитель М.Л. Крупович ознакомила учащихся,  используя  мультимедийную презентацию, подготовленную Национальным институтом образования,  с  содержанием информационных блоков:

Блок «День Конституции Республики Беларусь»;

  Блок «Акция «Мы — граждане Беларуси!»;

  Блок «День единения народов Беларуси и России»,

Анна Прибушаускас рассказала учащимся об истории создания  Конституции – Основного Закона Республики Беларусь, которая имеет высшую юридическую силу и закрепляет основополагающие принципы и нормы правового регулирования важнейших общественных отношений. Обратила внимание на структуру Конституции и внесение изменений и дополнений, которые были приняты на республиканских референдумах 24 ноября 1996 года и 17 октября 2004 года.

В рамках Всебелорусской акции «Мы — граждане Беларуси!» учащиеся 8 класса, которым исполнилось 14 лет,  получили  подарочное комплектное издание «Я — гражданин Республики Беларусь».

Анна Витольдовна напомнила о предстоящем праздновании Дня  единения народов, которое отмечается 2 апреля. В этот день проходят праздничные мероприятия  во многих российских и белорусских городах.   Основными целями создания Союза было стремление повысить уровень жизни народов, укрепить отношения братства, дружбы и сотрудничества в политической, экономической, социальной и других областях, обеспечить устойчивое социально-экономическое развитие государств-участников на основе объединения их материальных и интеллектуальных потенциалов.

В ходе ШАГа 2 «МЫ РАЗМЫШЛЯЕМ» ребята  обсудили  вопросы:

-Что согласно Конституции Республики Беларусь является высшей ценностью нашего государства?

— Кто может получить гражданство Республики Беларусь?

— Какие  основные обязанности и права граждан Республики Беларусь.  Почему соблюдение гражданами своих обязанностей является важнейшим условием реализации их прав?

– Какие обязанности у вас как у учащихся? Где отражены обязанности учащихся?  И другие.

В ходе ШАГа 3 «МЫ ДЕЙСТВУЕМ» подвели итоги очередного заседания и сделали вывод, что быть гражданином – значит любить свою Родину, знать права и выполнить обязанности, беречь природу, гордиться культурой и языком своего народа, приумножать ее богатства.

Наталья Маковей, учитель истории Кваторского яслей-сада-базовой школы

***

Штогод у Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З мэтай выхавання прававой культуры асобы, грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гістарычнае мінулае і сучасныя дасягненні Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка ў нашай школе адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна» — для навучэнцаў VIII-XI класаў  па тэме: «Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны» (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)». На пасяджэнні прысутнічала Вольга Марцён, прадстаўнік Бераставіцкага раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Падчас першага кроку Мікалай Даніловіч, класны кіраўнік X класа, сумесна з членамі БРСМ правёў інфармацыйны часопіс з прысутнымі. Вучні азнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі: «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», «Акцыя “Мы-грамадзяне Беларусі!», «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі».

Вольга Марцён акцэнтавала ўвагу навучэнцаў на акцыі «Мы-грамадзяне Беларусі!».

Падчас другога кроку юнакі і дзяўчаты абмеркавалі на прэс-канферэнцыі інфармацыю, атрыманую ў першым кроку: аб правах і свабодах, аб вышэйшай каштоўнасці нашай дзяржавы, аб асноўных абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, аб абавязках навучэнцаў. Казалі пра тое, што значыць адчуваць сябе часткай сваёй краіны, як можна выхаваць у сабе якасці сапраўднага грамадзяніна і іншае.

У ходзе рэалізацыі кроку 3 «Мы дзейнічаем» быў падведзены вынік сустрэчы. Навучэнцы абмеркавалі, наколькі актуальная тэма сённяшняй размовы, былі выказаны прапановы аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб удзеле ў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае».

У завяршэнні сустрэчы  Вольга  Марцён павіншавала навучэнцаў VIII-IX класаў з уступленнем у рады  ГА «БРСМ», уручыла ім членскія білеты, распавяла аб рабоце РК ГА «БРСМ», аб гарантыях для моладзі, якая ўваходзіць у дадзеную арганізацыю.

Наталля   Шмароўская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы

***

26 сакавіка навучэнцы 8-9 класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы сабраліся на чарговую сустрэчу, у рамках адзінага дня інфармавання “ШАГ” на тэму “Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны”. На мерапрыемства была запрошана галоўны бухгалтар Бераставіцкага раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Вольга Марцён.

Удзельнікі  ток-шоу  паглыбілі свае веды аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як Асноўным Законе краіны, аб тым, што вышэйшай каштоўнасцю нашага грамадства і дзяржавы з’яўляецца чалавек, яго правы. Зразумелі, што іх задача, як  юных грамадзян нашай краіны — берагчы і абараняць багацці Радзімы,  ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі.

Успомнілі аб Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі».

Таксама быў зроблены акцэнт на тым, што 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння якога, было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў.

Вольга Валер’еўна павіншавала Кабанька Андрэя, Огера Мікіту, Ваўчка Андрэя і Маслоўскага Арцёма з уступленнем у рады ГА “БРСМ”, а таксама ўручыла ім членскія білеты.

Кшнякіну Антону і Лысевічу Уладзіславу былі ўручаны падарункавыя выданні “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Выданне змяшчае інфармацыю пра дзяржаўны лад, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, уклад беларусаў у развіццё айчыннай і сусветнай навукі і культуры, правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, нацыянальную сістэму адукацыі і дзяржаўную маладзёжную палітыку.

Юнакі і дзяўчаты далі клятву юных грамадзян, у якой паабяцалі быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны і прыкладаць усе намаганні для таго, каб наша дзяржава развівалася і ўмацоўвалася.

Святлана Войшэль, класны кіраўнік 8 класа Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *