Чарнобыль – чорны боль Беларусі: вечар памяці на заставе “Сямёнаўка”

Граница Культура

Вечар памяці, прысвечаны  Дню чарнобыльскай трагедыі, адбыўся 26 красавіка на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”. На мерапрыемства былі запрошаны  ваеннаслужачыя пагранічнай заставы “Русакі”.

Правядзенне вечара памяці было запланавана з мэтай паспрабаваць разам з пагранічнікамі асэнсаваць праблему чарнобыльскай трагедыі і стварыць атмасферу суперажывання  тым, хто пацярпеў ад наступстваў аварыі.

Вядучыя нагадалі хроніку чарнобыльскай трагедыі, расказалі пра тых, хто першым прыняў на сябе радыяцыйны ўдар. Пазнаёмілі са статыстычнымі дадзенымі па нашым раёне: колькі ліквідатараў удзельнічала ў аднаўленчых работах на тэрыторыі чарнобыльскай зоны, колькі  з іх засталося на сённяшні дзень, колькі ў нас пражывае перасяленцаў.

Удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка” прачыталі вершы, прысвечаныя тэме Чарнобыля, а таксама паказалі інсцэніроўку з паэмы С.Законнікава “ Чорная быль”. Прагучала песня ў выкананні Насці Мартыш .

На мерапрыемства мы запрасілі  ліквідатараў ( іх у нашай мясцовасці пражывае тры чалавекі). Па стане здароўя яны не змаглі прыйсці, але перадалі фотаздымкі з тых месцаў, дзе займаліся ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сёння вельмі важна, каб усе мы, жыхары Беларусі, а таксама нашы нашчадкі, ведалі і помнілі, якую вялікую цану заплаціла наша краіна, каб стрымаць нябачную тэхнагенную аварыю.

Выказваем удзячнасць начальніку  Гродзенскай пагранічнай групы палкоўніку Канстанціну Моластаву, намесніку начальніка па ідэалагічнай рабоце  палкоўніку Максіму Літвінскаму і начальніку заставы “Сямёнаўка” ст.лейтэнанту Арцёму Семяняка за падтрымку ў правядзенні мерапрыемства і супрацоўніцтва. 

 

Вікторыя Бажко, загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы,                                                                 Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *