Чаму я выпісваю “Бераставіцкую газету”?

Лента новостей

Іван Талай, жыхар г.п Вялікая Бераставіца:
– Перыёдыкі ў нашай хатняй паштовай скрынцы заўсёды шмат: гэта газеты “Советская Белоруссия”, “Аргументы и Факты в Беларуси”, 5“Комсомольская правда в Беларуси” і іншыя выданні. Сярод іх абавязкова ёсць і “Бераставіцкая газета”. Мяркую, не трэба шмат тлумачыць, чаму мы яе выпісваем. Бо дзе, як не ў “раёнцы”, прачытаеш навіны Бераставіччыны, даведаешся, чым жывуць працоўныя калектывы, як вучыцца і бавіць вольны час моладзь, як жывуць ветэраны… Мы з жонкай працавалі ў сферы адукацыі і таму з асаблівай цікавасцю чытаем матэрыялы са школ, з ліцэя. Дзякуй калектыву рэдакцыі, што такую значную ўвагу ўдзяляе падрастаючаму пакаленню.
І ўвогуле, нам падабаецца, як аператыўна, дасведчана і даступна для ўспрымання адлюстроўваюць мясцовыя журналісты розныя падзеі, пішуць пра людзей, рыхтуюць карысную інфармацыю на любы чытацкі густ. Мы ўзрадаваліся, калі па суботах раённае выданне “патаўсцела”, стала выходзіць на дванаццаці старонках. І цяпер знаходзім у газеце намнога больш інфармацыі. Суботнія нумары адметныя для нас і сваімі тэматычнымі старонкамі. Вельмі прыемна чытаць свежы выпуск “Ракурса”, які расказвае пра цікавыя лёсы землякоў, чарговую старонку “Наша мінулае” з новымі фактамі з гісторыі Бераставіцы і раёна, а таксама “Гардэнію ” – на гэтай старонцы агароднікі і садаводы могуць знайсці для сябе шмат карысных парад. Матэрыялы пад рубрыкамі “В субботний вечер”, “Возьмите на заметку” і многія іншыя – таксама цікавыя і карысныя.

Ніна Хамко, жыхарка аграгарадка Пагранічны:
6– Для мяне і майго мужа, Віталія Сямёнавіча, “раёнка” – самая галоўная газета. Я не перабольшваю: мы выпісваем яе ўжо 54 гады. Першы раз выпісалі тады, калі пажаніліся, і сябруем з газетай да гэтай пары. Кожны свежы нумар яе чакаем з нецярпеннем. Прачытваем любімую газету, што называецца, “от корки до корки”. Нам цікава літаральна ўсё, што яна друкуе. Вельмі любім, у прыватнасці, чытаць матэрыялы краязнаўцаў Сяргея Лушчыка і Мікалая Пацэнкі. Даведвацца пра тое, якой была раней Вялікая Бераставіца і яе ваколіцы, надзвычай цікава!
Будзем сябраваць з “Бераставіцкай газетай” і далей, выпісалі яе на наступны квартал. Спадзяёмся знаходзіць на газетных старонках новыя, яшчэ больш цікавыя матэрыялы.
Запісала Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *