“Цуды на Ражство” ад кватарскіх школьнікаў

Лента новостей

sam_7250У нас  ёсць добрая традыцыя — перад Новым годам віншаваць адзін аднаго з гэтым светлым і радасным святам. Асабліва яго чакаюць дзеці, таму дарослыя імкнуцца акружыць іх сваёй увагай і клопатам. Арганізуючы розныя святочныя мерапрыемствы, яны імкнуцца падарыць дзецям навагоднюю казку.

У першы дзень канікул навучэнцы нашай установы адукацыі пабывалі на ёлцы на базе адпачынку «Прывал» Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Рабят сустракалі казачныя героі, якія з першых хвілін захапілі іх вясёлымі гульнямі, конкурсамі, песнямі і танцамі. Дзед Мароз і Снягурачка чакалі маленькіх гасцей на парозе сваёй рэзідэнцыі, каб запрасіць усіх у навагодні карагод каля вялікай жывой ёлкі. Шмат эмоцый выклікала і цыркавое прадстаўленне сапраўднага цырка-шапіто «Сірыус», кантактнага заапарка, які знаходзіцца за тэрыторыі базы. Пасля прадстаўлення ўсіх чакаў святочны абед і дыскатэка. Затым дзеці чыталі Дзеду Марозу вершы, а ён кожнаму з іх уручыў падарункі. Разам з нашымі навучэнцамі радаваліся і весяліліся школьнікі з іншых 15 раёнаў вобласці.

Сямікласніца з мнагадзетнай сям’і ездзіла на абласную ёлку. Усіх ўдзельнікаў свята запрасілі на прадстаўленне “Ерёмушка” ў драмтэатры. З радасцю дзялілася потым дзяўчынка сваімі ўражаннямі аб гэтым мерапрыемстве. Спадабаўся ёй і сам горад, у якім мноства рознакаляровай ілюмінацыі стварыла святочны настрой жыхарам абласнога цэнтра і гасцям.

Выдатнікі вучобы, актывісты, рабяты з мнагадзетных сем’яў пабывалі і на раённай ёлцы. Усе прысутныя былі зачараваны святочнай тэатралізаванай казкай “Навагодняя вандроўка Гвідона”. Затым вучні разам са Снягурачкай і Дзедам Марозам вадзілі карагоды. У канцы свята школьнікі атрымалі салодкія падарункі і прызы за цікавыя касцюмы.

З пачатковых класаў педагогі ўстановы, бацькі вучаць навучэнцаў дзяліцца цеплынёй сваёй душы з тымі, каму яна так неабходна, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. З гэтай мэтай прайшла ва ўстанове і акцыя “Цуды на Ражство”: вучні і настаўнікі сабралі грашовыя сродкі і купілі салодкія падарункі маладым інвалідам, якія пражываюць у аг. Кватары, павіншаваўшы іх з навагоднім святам.

Не абышлі ўвагай навучэнцы і адзінокіх пажылых людзей, якія пражываюць у мікрараёне нашай установы. У апошнія дні снежня школьнікі разам з класнымі кіраўнікамі наведалі іх і павіншавалі са святам, знайшоўшы для кожнага ласкавыя і шчырыя словы, якія сагрэлі адзінокія сэрцы.

Тэрэза Сідаркевіч, класны кіраўнік 7 класа, члены цімураўскага атрада Кватарскага ясляў- сада- базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *