Хто стараецца, той і мае…

Лента новостей

… добрую рэпутацыю і павагу ад людзей. І маральнае задавальненне ад сваёй работы, што таксама вельмі важна ў наш няпросты час. Гэта важкая складаючая душэўнага камфорту любога чалавека, і псіхолагі сведчаць, што для кожнага яна значыць вельмі шмат.
Тэхнік-асеменатар Уладзімір Кліменка з СВП “АграМір” прыехаў у Беларусь з далёкага Казахстана. Прафесійныя веды і навыкі атрымаў на курсах у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Там надавалі вялікую ўвагу і тэорыі, і практыцы. Выкладчыкі вучылі спецыялістаў сельгаскааператываў асновам сучасных ведаў і тэхналогій, ставілі задачы павялічваць выхад цялят, развіваць вытворчасць. І за час сваёй работы ў гаспадарцы Уладзімір праявіў сябе сур’ёзным і адказным чалавекам. За мінулы год выхад цялят на 100 кароў у СВП “АграМір” быў 94, што з’яўляецца добрым паказчыкам. Дырэктар Цэнтра селекцыі і генэтыкі па Бераставіцкаму раёну РУСП “Гроднаплемпрадпрыемства” Павел Анатольевіч Буткевіч работай спецыяліста задаволены.
Уладзімір Кліменка можа параўнаць вядзенне жывёлагадоўлі ў нашай краіне і Казахстане. Кажа, што калектыўныя гаспадаркі там ужо не такія моцныя, як былі калісьці, і канкурэнцыю ім складаюць фермеры. У нас жа аграрнаму сектару дзяржава надае вялікую ўвагу. Калегі па працы ў СВП “АграМір” яму прыйшліся па душы, калектыў добры. Можна працаваць і старацца, каб жывёлагадоўля развівалася і людзі атрымлівалі чаканую аддачу ад сваіх намаганняў.
Тэкст і фота Ніны Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *