Хоры храмаў Бераставіцкага благачыння дэманстравалі пеўчае майстэрства

Лента новостей

У мінулую суботу ў г.Свіслач адбыўся першы адборачны занальны тур Х Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”, у якім прынялі ўдзел прыходскія харавыя калектывы Свіслацкага і Бераставіцкага благачынняў Гродзенскай Епархіі. На сцэне раённага Дома культуры выступілі дарослыя хоры ўсіх храмаў Бераставіцкага благачыння і дзіцячы хор храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п.В.Бераставіца (рэгент Наталля Дзікуць). Усе выступаючыя прадэманстравалі добрае выкананне твораў духоўнага характару. Аднак, па выніках агляду, менавіта дзіцячы калектыў вызначаны журы для ўдзелу ў фінальным туры, які пройдзе ў г.Гродна з 16 па 19 лютага.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *