Ход пасяўных работ на Бераставіччыне

Лента новостей

Яравых збожжавых па раёне па даных райсельгасхарча на 21 красавіка пасеяна 83%. На такі ж час мінулага года такая лічба была – 75%. У СВК “Цецяроўка” паказчык – 100%, РУСП “Масаляны” –94%, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 90%, імя Варанецкага – 86%, у аграфірме “Стары Дворац” — 84%, у СВК “Макараўцы” – 73%, “Пархімаўцы” – 66%, “Алекшыцы”– 64%, у СВП “АграМір” – 59%. Сяўбу ранніх каласавых завяршылі ўсе гаспадаркі.
Кукурузы на зерне па раёне пасеяна 53%, летась было 31%. Раней за іншых справіліся з гэтай работай у РУСП “Масаляны”.
Цукровых буракоў па раёне пасеяна 75%. У 2010 годзе на тую ж дату было 30%. У РУСП “Масаляны” паказчык – 100%, у аграфірме “Стары дворац” — 98%, у СВК імя Варанецкага – 90% ад запланаванага.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *