Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

Лента новостей

На гэтым тыдні працягвалася традыцыйнае ўшанаванне перадавікоў. У іх адрас гучалі цёплыя словы ўдзячнасці і павагі за тое, што агульны каравай у гэтым годзе будзе больш важкім, чым у мінулым.
У СВК “Пархімаўцы” экіпаж камбайна “Лексіён” — Сяргей Бычкоўскі і Артур Цыдзік–першымі ў гаспадарцы намалацілі 1000 тон збожжа і ў сваёй групе камбайнаў былі ўзнагароджаны падзячным пісьмом упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовай прэміяй (на здымку). “Так трымаць!” – разам са шчырымі віншаваннямі гаварылі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Апон і старшыня СВК “Пархімаўцы” Уладзімір Анішчык прама на полі, дзе камбайнеры спыніліся на хвілінку, каб атрымаць узнагароды. Перадавікі ж у сваю чаргу запэўнілі, што пастараюцца зрабіць усё магчымае для таго, каб у аптымальны тэрмін убраць ураджай. У гэтай жа гаспадарцы па групе камбайнаў «Ліда-1300» такія ж узнагароды атрымалі старшы камбайнер Мікалай Капылец і камбайнер Аляксандр Круглік за першую тысячу тон збожжа. А вадзіцель Віктар Сазон за масавую ўборку першым у сваім сельгаскааператыве перавёз 1000 тон збожжа і гэтак жа заахвочаны.
У СВК “Алекшыцы” першымі ў групе камбайнаў “Лексіён” намалацілі 1000 тон збожжа старшы камбайнер Валерый Карытка і камбайнер Дзмітрый Гладкі (на здымку намеснік старшыні гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Ганна Міхаленка павіншавала іх з плённымі дасягненнямі). Яны таксама ўзнагароджаны падзячным пісьмом райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй. А вадзіцель Сяргей Карпуць першым у сельгаскааператыве перавёз 2000 тысячы тон збожжа і таксама адпаведна заахвочаны.
У кожным сельгаскааператыве ёсць людзі, якімі можна ганарыцца. У СВК “Цецяроўка” за важкі ўклад у агульную скарбонку ўзнагародамі адзначаны экіпажы камбайна “Джон Дзір” Аляксандра Лёніна і Антона Глыбаўцава, камбайна “Лексіён”– Аляксандра і Юрыя Кухарчыка, “Ліды – 1300” – Віктара Лапіча і Аляксея Новіка. А таксама ўзнагароджаны механізатар Валянцін Марцуль за поспехі ў перавозцы збожжа.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *