Фотавыстава “Мілы сэрцу родны край” праходзіць у музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы

Год малой родины Культура Лента новостей

Фотавыстава “Мілы сэрцу родны край” праходзіць у музеі Вавёркі. Яе аўтар – жыхарка Вялікай Бераставіцы Яніна Альховік.

Нашы чытачы ведаюць Яніну Антонаўну па цікавых успамінах аб камсамольскіх будоўлях усесаюзнага значэння, на якіх жанчына пабывала ў гады маладосці, у прыватнасці на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі. А яшчэ як сумленнага працаўніка Бераставіцкай ПМК-141.

Цяпер Яніна Альховік на заслужаным адпачынку, аднак у сілу свайго моцнага дапытлівага характару, ніколькі не сумуе і не сядзіць без справы. Жанчына вядзе актыўны лад жыцця, пастаянна цікавіцца чымсьці новым. Напрыклад, адкрыла для сябе фатаграфаванне, праз якое імкнецца выразіць сваю любоў да родных мясцін і прастораў, да прыгажосці навакольнай прыроды і нашага ўтульнага мястэчка Вялікай Бераставіцы, з дапамогай фотакамеры перадае сваё ўласнае бачанне свету.

Прырода – лепшы мастак, лічыць Яніна Антонаўна.  І на сваіх фотаздымках адлюстраваць непаўторныя фарбы неба падчас заходаў і світанкаў, багатую палітру адценняў прыроды ў розныя поры года, адметныя куточкі райцэнтра, іншыя прыгожыя прыродныя і гарадскія пейзажы.

Сваім позіркам праз фотааб’ектыў Яніна Альховік дзеліцца ў сацыяльных сетках, напрыклад у Аднакласніках, дзе мае станоўчыя водгукі знаёмых і сяброў. Супрацоўнікі музея Вавёркі, даведаўшыся пра гэта, прадаставілі аўтару пляцоўку для экспазіцыі. Фотавыстава перадае цёплыя пачуцці, якія адчувае Яніна Альховік да бераставіцкага краю, стаўшага жанчыне другой радзімай.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *