Фармацэўтычнай службе–70 год

Лента новостей

У сераду адбылася канферэнцыя, прысвечаная 70-гадоваму юбілею фармацэўтычнай службы вобласці. Удзел у ёй прымалі і прадстаўнікі нашага раёна–загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі Н.М.Перабоева і яе намеснік С.І.Пятруцый. На канферэнцыі ўшаноўваліся ветэраны і лепшыя работнікі аптэчнай сістэмы. Прыемна, што з вуснаў генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» І.Я.Кавальчука словы падзякі прагучалі і ў адрас Станіславы Іосіфаўны Пятруцый, якая аддала рабоце ў аптэцы больш як 34 гады.
Марыя Драпеза



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *