У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання

Лента новостей Образование

26 лістапада ў  Старадварэцкім   яслях-садзе-базавай школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання па праекце «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма правядзення — «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць».

Класныя кіраўнікі і навучэнцы 8-9 класаў на інфармацыйным гадзіне разгледзелі тры блокі ў рамках праекта. У першым блоку «Мы ў сучасным свеце інфармацыі» класны кіраўнік 9 класа А.Р. Лапцюхова расказала, што сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць сабой адзін з найважнейшых інстытутаў сучаснага грамадства, так як непасрэдна ўплываюць на фарміраванне і эвалюцыю грамацкай свядомасці. Пасля чаго абмеркавалі пытанні па гэтай тэме.

У другім блоку «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты» было адзначана, што ўяўленне пра свет, атрыманае з медыя, можа не супадаць з гэтым светам, што гаворыць аб стварэнні медыя жывых ілюзій і асаблівага свету. Таксама навучэнцы даведаліся пра такія паняцці як «грумінг», «кібербулінг», «буліцыд», «кібермахлярства» і як гэтаму супрацьстаяць.

У рамках трэцяга этапу было прапанавана прыняць удзел у афармленні старонкі школьнага сайта «Бяспека» і складанні каталога карысных інтэрнэт-рэсурсаў.

Святлана Пашко, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Старадварэцкага  ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *