У СВК імя Варанецкага будзе яшчэ адзін комплекс

Лента новостей

IMG_0351Нядаўна абаранялі сваю бізнес-стратэгію перад раённай камісіяй спецыялісты і старшыня СВК імя Варанецкага Іосіф Колас. Як і ўсе іншыя, яны таксама хваляваліся перад такой важнай падзеяй. У гэтай моцнай гаспадарцы нямала зроблена для росту эфектыўнасці вытворчасці, таму ўтрымаць і пераўзысці свой узровень і ўласную высокую планку няпроста. І каб значна больш было ў краіне сельгаскааператываў з такімі важкімі дасягненнямі, яшчэ больш мацнеў бы аграрны сектар.
У СВК імя Варанецкага на працягу многіх гадоў дбаюць пра будучае і пра людзей. Вядома, росту зарплаты без яе эканамічнага забеспячэння чакаць няварта, адзначыў на абароне мерапрыемстваў старшыня. Таму і ў праславутым “вале”, і павышэнні якасці прадукцыі, а значыць, агульных поспехах гаспадаркі зацікаўлены кожны працаўнік.
Улічваючы ранейшыя паказчыкі, тэмп росту валавой прадукцыі на гэты год у сельгаскааператыве запланаваны 101,2 працэнта. У раслінаводстве вырашылі атрымаць ураджайнасць збожжавых на ўзроўні ўдалага 2012 года, калі спрыяла добрае надвор’е. А бульбы запланавалі сабраць па 350 цэнтнераў з гектара (летась было 293), цукровых буракоў – 709 (было 705). Палепшыць ура­джайнасць будзе магчыма па прычыне строгага захавання сучасных тэхналогій.
Вядома, далей стаўка ў СВК імя Варанецкага робіцца таксама і на жывёлагадоўлю. Тое, што ёсць, ужо добрых гаспадароў не задавальняе, яны хочуць эфектыўна развівацца далей. Будуецца новы комплекс каля вёскі Валотынь. Вытворчасць малака выгадная, таму запланавалі ў гэтым годзе нарыхтаваць больш кармоў – 35,7 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. Калі летась ад каровы ў сярэднім мелі 8318 кілаграмаў сыравіны, дык зараз планку павысілі да 8414. Леташні паказчык вельмі добры, такіх няшмат у рэспубліцы, і яго імкнуцца пераўзысці. Увага будзе надавацца і важнаму рэзерву — якасці малака, каб не страчваць уласную выгаду. За гатунак “экстра” дастойна плацяць, ды і трэба мець на ўвазе, што ў развітых краінах сыравіну ніжэйшай якасці проста не купляюць. У нашай краіне таксама ёсць прыклады, калі гаспадаркі здаюць амаль 100 працэнтаў малака “экстрай” і маюць добры прыбытак. Іх яшчэ няшмат, але яны паказалі, што такое на практыцы магчыма. Будучае за “еўрапейскім” малаком.
Чысты прыбытак у мінулым годзе ў СВК імя Варанецкага дасягнуў 9 мільярдаў 441 мільёна рублёў, сёлета яго плануюць падняць да 10 мільярдаў. Рэнтабельнасць продажу, магчыма, складзе 15,1 працэнта.
Каб выканаць запланаванае, будзе працягнута далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ва ўсіх галінах. Гаспадарка не стаіць на месцы.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *